Знайсці
04.03.2024 / 19:015РусŁacБел

У Расіі патлумачылі, чаму не выкарыстоўваюць сучасны танк «Армата» ў вайне з Украінай

Генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Растэх» Сяргей Чэмезаў расказаў агенцтву «РИА Новости», чаму найноўшы расійскі танк Т-14 «Армата», які нібыта нашмат пераўзыходзіць наяўныя танкі па сваіх характарыстыках, не выкарыстоўваецца ў баявых дзеяннях ва Украіне. Аказваецца, проста шкада грошай.

«Армата», яна, увогуле, дарагаватая. Па сваім функцыянале, яна, вядома, нашмат пераўзыходзіць наяўныя танкі, але занадта дарагая, таму яе цяпер армія наўрад ці будзе выкарыстоўваць. Прасцей ім купіць тыя ж Т-90-я», — сказаў кіраўнік расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Ён зазначае:

«Цяпер патрэбныя грошы для таго, каб стварыць новыя танкі, новыя ўзбраенні, больш, можа быць, танныя. Таму, калі ёсць магчымасць купіць больш танныя, чаму не», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Т-90 — асноўны баявы танк расійскай арміі, таксама ён стаіць на ўзбраенні многіх краін. А танк Т-14 «Армата» — найноўшая распрацоўка ў галіне танкабудавання Расіі, у якой нібыта выкарыстаныя самыя перадавыя тэхналогіі і магутнае ўзбраенне. Але пакуль што расіяне могуць толькі ганарыцца, што яму «аналогов нет», а даказваць гэта на практыцы не рызыкуюць.

Чытайце таксама:

Краіны Цэнтральнай Азіі — «чорны ход» Расіі для паставак тавараў ваеннага прызначэння з Кітая

«Дзякуй за тыя «БелАЗы». У Крывым Рогу расказалі, як БелАЗы дапамаглі адбіць расійскі наступ

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
А.Р. Мата/адказаць/
04.03.2024
Мне 156 лет, стоИт как у молодого, но вам об этом незачем знать
1
Валюнтарист-визажист/адказаць/
05.03.2024
Никто не спорит, что в фантастических мирах чемезова и прочих подобных идиотов, Армата - звезда смерти на поле боя.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
05.03.2024
Вялікі кошт, а таксама патрэба ў камандзе с трох інжынераў для кожнай Арматы, каб абслугоўваць рухавік. А ўсё праз тое, што немцы, у якіх рускія садралі дызайн рухавіка Паршэ, своечасова не папярэдзілі, што прадукт не меўся на ўвазе быць усталяваным у танках.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031