Знайсці
04.03.2024 / 12:183РусŁacБел

«Дзякуй за тыя «БелАЗы». У Крывым Рогу расказалі, як БелАЗы дапамаглі адбіць расійскі наступ

Кіраўнік Крыварожскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Вілкул у тэлеграм-канале расказаў, як два гады таму, у пачатку расійскага ўварвання стварылі барыкаду з БелАЗаў, каб спыніць расійскую вайсковую тэхніку.

«Менавіта ў гэты дзень два гады таму калона з 300 адзінак варожай тэхнікі пачала рух у бок Крывога Рога. 150 былі адрэзаны нашымі верталётамі ля Баштанкі, 150 дайшлі да Новага Буга. А на Мікалаеўскім кірунку два БТРы варожай выведкі сутыкнуліся з замініраванымі БелАЗамі», — напісаў ён. 

Ён асобна падзякаваў Нова-Крыварожскаму горна-абагачальнаму камбінату за тыя БелАЗы. 

За два гады да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны кампанія «АрселорМітал Крывы Рог», якой належыць Нова-Крыварожскі горна-абагачальны камбінат, набыла пяць 136-тонных самазвалаў БелАЗ, піша EX-PRESS.BY. 

Выданне нагадвае, што ўкраінскі Крывы Рог стаў горадам-пабрацімам Жодзіна ў 2018 годзе. У жніўні 2020-га яго дэпутаты заклікалі гарсавет афіцыйна звярнуцца да кіраўніцтва Жодзіна і адміністрацыі галоўнага прадпрыемства з просьбай выканаць умовы мірных пратэстоўцаў. 

5 сакавіка 2022 года на пазачарговай сесіі Крыварожскага гарадскога савета дэпутаты прагаласавалі за тое, каб разарваць якія-небудзь адносіны з Жодзінам.

Чытайце таксама:

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Расійскія страты ва Украіне за суткі цягам лютага былі самымі высокімі з пачатку вайны — брытанская разведка

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
04.03.2024
"набыла пяць 136-тонных самазвалаў БелАЗ"
о. ,,наши,, заработали себе на коттеджик...
04.03.2024
Дзякуй, nashaniva.ua, за тое, што трымаеш нас у курсе падзей.
8
Пуцяніст/адказаць/
04.03.2024
Гэты вілкул - пуцінскі прыхвасцень, які пераабуўся ў паветры, як і ліпецкі фабрыкант Парашэнка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031