Знайсці
09.05.2024 / 08:087РусŁacБел

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

8 мая ў Крамлі прайшло пасяджэнне Вышэйшага савета ЕАЭС, на якім агульная ўвага была прыкавана да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Не застаўся па-за ўвагай і Аляксандр Лукашэнка.

Contributor / Getty Images

Падрабязнасцямі падзяліўся карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

«Кіраўнікі дзяржаў падымаліся па той жа параднай лесвіцы Вялікага Крамлёўскага палаца, што і напярэдадні — асабіста Уладзімір Пуцін. Першым, на хаду скідаючы паліто, на лесвіцу ўзышоў Нікол Пашынян. Праўда, падобна, што фізкультурай ён у мірным жыцці грэбуе: бліжэй да вяршыні доўгай лесвіцы Нікол Пашынян ужо нікуды спяшацца не хацеў.

А Аляксандр Лукашэнка і зусім скарыстаўся ліфтам, што па-чалавечы зразумела. Ды і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў не пагрэбаваў. Ды і некаторыя іншыя», — напісаў Калеснікаў.

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка прысвяціў значную частку сваёй прамовы аповеду пра тое, што вядучыя заходнія краіны спрабуюць «стрымаць развіццё нашых краін», але што «гэтыя спробы асуджаныя».

«Ён нібы забыўся, што ўдзельнічае цяпер не ў двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, а ў пасяджэнні, дзе за адным сталом з ім сядзяць кіраўнікі Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, якіх наогул ніхто не стрымлівае, калі не лічыць выдаткі і абцяжарання, звязаныя з гандлёвым супрацоўніцтвам якраз з Расіяй і Беларуссю.

Але Аляксандр Лукашэнка абнадзеіў калег. Ён расказаў, што затое няўхільна развіваецца супрацоўніцтва з Іранам, а таксама з Манголіяй, з якой вось-вось будзе падпісана часовае гандлёвае пагадненне», — дадаў Калеснікаў.

@nashaniva Як шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве #9мая#умка#шпиц#лукашенко#беларускаямова#беларусь#лукашенкоприколы#нашаніва♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС

Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве

Лукашэнка паляцеў у Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
79
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
10
3
Андрусь/адказаць/
09.05.2024
Папытайце яшчэ абавязкова, ці не падгледзеў Андрей Колесніков куды хто з кіраўнікоў постсаўковых краінаў у Крамлі малую патрэбу спраўляў - хто яшчэ мог у пісуар патрапіць, а хто можа і ў кабінцы на ўнітаз мусіў прысесці? 
0
умка/адказаць/
09.05.2024
у кабінцы ліфта? ну. а потым сказаць - гэта не я, гэта сабачка во лужу зрабіў
0
Лось/адказаць/
09.05.2024
Андрусь, пра чамаданчык карліка ёсць асобны матэрыял, шукайце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031