Знайсці
08.05.2024 / 23:135РусŁacБел

Лукашэнкаўскія прапагандысты развялі аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Літвы

Інтэрв'ю аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Літвы Гедрымаса Яглінскаса нечакана з'явілася на беларускім дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Ён сцвярджае, што трапіў у расстаўленую пастку, паколькі па добрай волі гэтаму рэсурсу яго б ні за што не даў, піша Delfi.lt.

Скрыншот: Reform.news

«Да мяне па інтэрв'ю афіцыйна звярнуўся апазіцыйны расійскі партал Meduza, пасля гэтага нечакана інтэрв'ю змясцілі на беларускім прапагандысцкім канале з разнастайнымі ватніцкімі ўпрыгожваннямі. Што магу сказаць, гэта ацэнка. Падобна, прапагандыстам неспакойна з-за моцнай і бяспечнай краіны, за якую мы павінны змагацца як ніколі.

Што тычыцца зместу інтэрв'ю — тут я спакойны, але трапіць на такі канал было шчыра непрыемна. З майго боку, парада ўсім калегам — вельмі адказна ацаніце, ці варта каментаваць нешта нават «апазіцыйным» каналам», — напісаў у сераду ўвечары Яглінскас.

Рэдакцыя Delfi звязалася з галоўным рэдактарам «Медузы» Іванам Калпаковым, які пацвердзіў, што «Медуза» ніякага дачынення да атрыманага Яглінскасам ліста не мае. Усе лісты журналістаў выдання рассылаюцца з сервера «Медузы», а сітуацыя з лістом і інтэрв'ю выглядае як пранк.

Акрамя таго, на думку Калпакова, ліст напісаны відавочна не журналістам.

Фота: facebook.com/giedrimas.jeglinskas

Яглінскас — адзін з 8 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Літвы. Ягоную кандыдатуру вылучыў Дэмакратычны саюз «У імя Літвы». 

Чытайце таксама:

АБСЕ адмовілася назіраць за выбарамі прэзідэнта Літвы. Адмова звязаная з Беларуссю

У Літве стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта і рэферэндуме. Але доўжыцца ўсяго тры дні

Расследавальнікі вінавацяць самага багатага кандыдата ў прэзідэнты Літвы ў гандлі з Беларуссю ў абыход санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
7
Ягайлік/адказаць/
08.05.2024
Усім літвінам падрыхтавацца: будуць пазбаўляць ВНЖ і дэпартаваць жэстачайшэ!
7
Хмм/адказаць/
09.05.2024
Летувісаў лёгка развесці. Напрыклад, шмат каго з іх развялі на хлусню, што "Пазьняк хоча адабраць Вільню", і яны ж паверылі!
09.05.2024
Уровень лукашистских «спецслужб» - лохотрон и базарный развод! 🤮🇧🇾🐔🇧🇾🤮
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031