Знайсці
09.05.2024 / 09:361РусŁacБел

На беларуска-польскай мяжы ў чарзе стаіць 79 аўтобусаў

На памежным пераходзе «Брэст» чарга па стане на 8:00 складае 79 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт. Учора па стане на гэты час было 65 аўтобусаў.

Ілюстрацыйнае фота

Праходжанне аўтобусам мяжы складае па-рознаму, ад 30 да 60 хвілін.

Тамсама стаіць 400 легкавікоў. У Казловічах стаіць 850 грузавікоў.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 420 грузавікоў і 180 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 180 легкавікоў і 630 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы — 440 грузавікоў і 115 легкавікоў (учора было раніцай 10 легкавікоў). Чаргі з аўтобусаў таксама няма.

Беларусаў чакаюць вялікія выходныя, таму чэргі будуць расці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Памежны слуп/адказаць/
09.05.2024
Вунь пісалі надоечы, што ў Расеі ў рабстве сядзелі пад пільным надзорам - а ў такіх курортных умовах ля межаў вольнай краіны пастаяць і таго без напругі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера