Знайсці
08.05.2024
што пра безпадстаўнае корпанне ў тэлефоне і дэтэктар кажа Закон? хаця пра што гэта я...
08.05.2024
?, ничаго
08.05.2024
нейкі да болю знаёмы адказ )
4
Зброя./адказаць/
08.05.2024
"На размову Мельянец пайшоў з запаснымі камплектамі бялізны, двума экзэмплярамі Новага Запавету, бутэлькай вады і бутэрбродамі з сырам." Доўга яшчэ гэты народзiк будзе пад расейскай фашысцкай акупацыяй.
09.05.2024
Зброя., падгоніш мне аўтамат, збройнік ты наш разумны?
08.05.2024
"Ён згадвае, што на прахадной ніхто не чакаў яго прыходу. Ледзь атрымалася знайсці сілавіка, які запрашаў Сергія на размову."
атрымліваецца - нібы сам у пастку пайшоў
09.05.2024
Не, проста бардак як частка рэальнасці сістэмы.
Не трэба займацца віктым-блэймінгам.

З іншага боку, калі б ён знік на пару месяцаў да пачатку мерапрыемстваў ("адпрацоўцы" падазроных па спісу), то маглі б і забіць. "Адпрацавалі" б іншых, адрапартавалі і ўсё.
Але гэта разава. Страшнае тут, што людзей цягаюць бясконца з новых нагод.

1
Андрусь/адказаць/
08.05.2024
З апісанага вынікае поўнае парушэнне падставовых прынцыпаў працы падобных тэхналогіяў. Паліграфалогія - гэта цяпер навука. А лукашысцкія карнікі па-ранейшаму выкарыстоўваюць паліграф, як прыладу застрашэння. Бо рэальна выкарыстаць вынік таго, што апісаў Мельянец, немагчыма. Пытанні пры паліграфалагічным даследаванні мусяць прадбачваць бінарныя адказы - "так" альбо "не". "Разгаворваць" чалавека, які праходзіць паліграф, нельга - гэта не дае аніякіх вынікаў. Зафіксаваць рэакцыю арганізма падчас нейкіх пашыраных фраз ніводзін апарат не можа, гэтыя рэакцыі могуць змяняцца чыста фізіялагічна, а з цягам часу і кантралявацца свядомасцю. Рэальная рэакцыя арганізма, якая можа сведчыць пра свядомую хлусню, адбываецца ў першыя 3-4 секунды пасля таго, як было агучанае пытанне. У прафесійных паліграфолагаў усе наступныя ваганні фізіялагічных паказчыкаў не бяруцца да ўвагі. А тут нейкія гутаркі на адволныя тэмы. 
Падаецца, што гэта не паліграф ці за савецкай тэрміналогіяй "дэтэктар хлусні", а звычайны развод і падман з разлікам на тое, што напужаны чалавек недзе праколіцца і нешта сам распавядзе. 
09.05.2024
Гэта псеўданавука, што відавочна пры валоданні навуковым апаратам.
Носяцца з гэтым паліграфам як з цудоўнай цацкаю ўсемагутнасці. І карнікі, і, што сумна, былыя сілавікі, якія зараз на нашым баку.

0
Андрусь/адказаць/
09.05.2024
., калі б вы прывялі нейкія абгрунтаванні свайго сцвярджэння - мела б сэнс вам нешта наводзіць, але ж вы ўсяго толькі выказалі такое сабе дылетанцкае прыватнае меркаванне, заснаванае, найхутчэй, на ўласных адчуваннях. Таму, магу сказаць толькі, што ваша права лічыць так, як вы лічыце. Але ў свеце вядуцца глыбокія даследаванні ў гэтай сферы менавіта на навуковых падставах. 
10.05.2024
Нібыта Вы нечым пацвердзілі, што гэта навука.

1. Няма доказу механізма, які працуе ў даным выпадку. Прычынная сувязь паміж ісцінай/хлуснёю і эмоцыяй, паміж эмоцыяй і фізіялагічнай рэакцыяй.
2. Калі нехта і знайшоў карэляцыю ў 1 і 2 выпадках, то карэляцыя не эквівалентная прычыннай сувязі.
3. Крытэрый фальсіфікуемасці Попера, які і праводзіць мяжу паміж навукай і псеўданавукай. Ці існуе, хаця б тэарэтычна, эксперымент, які мог бы абвергнуць тэорыю?
(А калі ўсе магчымыя абвяржэнні (напрыклад, чалавек свядома хлусіць, а паліграф гэтага не заўважае) "спецыялістамі" не залічваюцца, то ў чым прынцыповая розніца з астралогіяй, напрыклад?)

Навуковы кансэнсус па пытанню паліграфа скептычны. Тыя артыкулы, што ў падтрымку, разглядаюць толькі карэляцыі (п.2), пытанні механізма і фальсіфікуемасці (п.1, п.3) абыходзяць.

1
хиромантия и уринотерапия - тоже для кого-то наука/адказаць/
08.05.2024
"Паліграфалогія - гэта цяпер навука." шта? можа ілжэнавука?
6
Юзік/адказаць/
09.05.2024
Няма ані кроплі даверу нейкаму там "прапаведніку"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера