Знайсці
30.01.2024 / 12:031РусŁacБел

Люты пачнецца з досыць непрыемнага і некамфортнага надвор'я

Прагноз надвор'я на 31 студзеня — 2 лютага.

Фота: БелТА

31 студзеня днём пераважна па паўночнай палове пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У начны і ранішні час месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..+1°С, максімальная днём +1..+6°С. У Мінску чакаецца раніцай -3°С, удзень +1°С, кароткачасовыя ападкі;

1 лютага ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж), ноччу невялікія, днём умераныя. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём -1..+5°С. У Мінску раніцай -1°С, удзень +1°С, працяглыя ападкі (дождж);

Ноччу 2 лютага на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па па краіне невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём -2..+5°С. У Мінску раніцай мінус 2°С, удзень каля нуля, увечары мінус 1°С. Кароткачасовыя ападкі.

Чытайце таксама:

З-за туману на дарогах слабая бачнасць. ДАІ перасцерагае аб небяспецы

«14 дзён без аўталаўкі». Жыхары вёскі ў Рагачоўскім раёне паставілі мясцовы рэкорд жыцця ў ізаляцыі

У Мінску забаранілі катацца на самакатах узімку і яшчэ чатыры тыдні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
Кухнпэхн/адказаць/
30.01.2024
Прыемнае надвор'е. Не бывае кепскага надвор'я, бывае кепскае адзеньне. Цяпер у ЦУМе зьніжкі, можна прывесьці гардэроб у адпаведнасьць за лічаныя капейкі ! Усе ў ЦУМ !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930