Знайсці
28.04.2024 / 08:4447РусŁacБел

Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін высока ацаніў «мудрую і абачлівую» ракетную атаку Ірана на Ізраіль 13-14 красавіка. Аб гэтым Хрэнін заявіў 27 красавіка на сустрэчы са сваім іранскім калегам Махамадам Рэза Аштыяні на палях канферэнцыі міністраў абароны ШАС у Астане, піша Reform.news са спасылкаю на Tasnim News Agency.

 Сустрэча беларускіх і іранскіх вайскоўцаў. Фота: Tasnim

Хрэнін асудзіў авіяўдар ізраільскага рэжыму па дыпламатычнай місіі Ірана ў Дамаску 1 красавіка як парушэнне міжнароднага права, высока ацаніўшы «мудрую і абачлівую» аперацыю Ірана ў адказ на ізраільскі напад, гаворыцца ў паведамленні. 

Міністр абароны Беларусі выказаў гатоўнасць умацоўваць адносіны з Іранам у розных галінах, нягледзячы на ​​заходнія санкцыі. 

У сваю чаргу, міністр абароны Ірана брыгадны генерал Махамад Рэза Аштыяні заявіў, што Тэгеран і Мінск падзяляюць погляды па асноўных рэгіянальных і міжнародных праблемах і заўсёды падтрымлівалі пазіцыі і меры адзін аднаго. 

«Асудзіўшы генацыд і ваенныя злачынствы ізраільскага рэжыму супраць сектара Газа, а таксама яго фатальны напад на консульскі аддзел іранскага пасольства ў Сірыі, Аштыяні заявіў, што незалежныя дзяржавы, як чакаецца, асудзяць дзёрзкае парушэнне ізраільскім рэжымам міжнароднага права», — гаворыцца ў паведамленні. 

Іранскі міністр падкрэсліў высокі патэнцыял дзвюх краін у ваенным і абаронным сектарах, выказаўшы гатоўнасць Тэгерана да больш цеснага супрацоўніцтва з Мінскам. 

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля 1 красавіка нанеслі ракетны ўдар па будынку консульства Ірана ў Дамаску. Загінулі не менш за сем чалавек, у тым ліку камандзір падраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КСІР) генерал Махамад Рэза Захедзі і генерал Махамад Хадзі Хаджы Рахімі. Ваенная разведка Ізраіля заявіла, што будынак не зʼяўляўся грамадзянскім, а выкарыстоўваўся як вайсковы будынак сіл «Аль-Кудс», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі нападаў на Ізраіль. 

У адказ Іран з 13 на 14 красавіка нанёс масіраваны ўдар па Ізраілі, выкарыстаўшы сотні дронаў, крылатых і балістычных ракет. Сілы абароны Ізраіля паведамілі аб перахопе падчас начнога нападу 99% выпушчаных па краіне ракет і дронаў.

Чытайце таксама:

Іран максімальна наблізіўся да стварэння ядзернай зброі

У Іране прысудзілі да смяротнай кары вядомага рэпера, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах

Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Сціплы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
25
0
Стась/адказаць/
28.04.2024
Херын, але ўсё ж нарываецца на лёс Цукурса
0
Евгения/адказаць/
28.04.2024
гоблен, так и не тебе об этом говорить, дурачок.
0
анатам /адказаць/
29.04.2024
Дурак дурака хвалит издалека....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031