Знайсці
26.01.2024 / 23:251РусŁacБел

«14 дзён без аўталаўкі». Жыхары вёскі ў Рагачоўскім раёне паставілі мясцовы рэкорд жыцця ў ізаляцыі

Паведамленне аб праблеме было апублікавана сёння ў рэгіянальным чаце ў вайберы «Рагачоў. Народны кантроль». Па словах удзельніцы чата Кацярыны, вёска Барсукі на два тыдні аказалася адрэзанай ад цывілізацыі пасля снегападаў, заўважыў «Флагшток».

Вёска Рагачоўскага раёна пасля снегападаў. Ілюстрацыйнае фота з рэгіянальнага чата

«Вёска Барсукі ўжо 14 дзён без аўталаўкі, кожны дзень абяцаюць пачысціць дарогу. Але ўсім напляваць на пенсіянераў, якія там жывуць, адгаворак шмат, але ўсё гэта падман… Адказ адзін — «Амкадор» не можа пачысціць».

Жанчына таксама паведаміла, што ў вёсцы жыве яе бабуля, якой 87 гадоў:

«Яна заслужыла, каб да яе прыехала аўталаўка, каб яна купіла сабе малака і хлеба. Ці яны ўжо не людзі — ім есці і жыць не трэба. Гэта я не кажу пра хуткую дапамогу, якая ніколі туды не даедзе».

Мясцовыя службы пагадзіліся з існаваннем праблемы. Дарожнікі паабяцалі пачысціць дарогу да Барсукоў да канца дня. Прадстаўнік гомельскага «Аблспажыўтаварыства» заявіў, што аўталаўка паедзе адразу пасля расчысткі дарогі.

Вёска Барсукі маланаселеная, але знаходзіцца на адлегласці ўсяго аднаго кіламетра ад рэгіянальнай трасы Р-43.

Чытайце таксама:

Міністр ЖКГ расказаў, як хутка павінны расчышчаць беларускія гарады і вёскі ад снегу

Надвор'е нейкае абы-што. А ў суботу яшчэ і пахаладае

У ДАІ расказалі, дзе снегаўборачная тэхніка будзе чысціць Мінск ад снегу, папрасіўшы не пакідаць там транспарт

Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег не толькі ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
2
0
Цярпілам/адказаць/
27.01.2024
Брава, а месяц слабо?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031