Знайсці
28.04.2024 / 15:4514РусŁacБел

Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары

Адпачынак у Катары, рэкламуюць турфірмы, гэта як у Дубаі, але больш танна. Колькі ж каштуе правесці там водпуск, распавяла ў сваім інстаграме вядучая тэлеканала «Беларусь-5» Марыя Багатыр.

Марыя Багатыр. Фота: яе інстаграм

Разам с сяброўкай Марыя выбрала небанальны кірунак для пляжнага водпуску і паляцела ў сталіцу арабскай дзяржавы Катар — горад Доха, які размешчаны ля ўзбярэжжа Персідскага заліва.

Пасялілася тэлеведучая ў пяцізоркавым Sheraton Grand Doha Resort & Convention Hotel. Гатэль сапраўды шыкоўны. Ён размешчаны на ўласным пляжы з відам на Персідскі заліў. У распараджэнні гасцей сем рэстаранаў, у якіх падаюць стравы блізкаўсходняй, італьянскай і азіяцкай кухні. Таксама гасцям сервіруюць тэматычны «шведскі стол». А ў рэстаране на даху гатэля, адкуль адкрываецца маляўнічы від на Персідскі заліў, гасцям прапануюць стравы арабскай кухні.

Скрыншот сторыс у інстаграме Марыі Багатыр

Ёсць плавальны басейн з рэгуляванай тэмпературай вады, тэнісныя корты, пляцоўкі для гульні ў сквош і трэнажорная зала з сучасным абсталяваннем.

Марыя распавяла падпісчыцам, што алкаголь у Катар правезці ніяк не атрымаецца, на месцы набыць таксама даволі складана — прадаецца ён толькі ў некаторых рэстаранах і гатэлях. Цэны пры гэтым уражваюць. У якасці прыклада вядучая новага сезона шоу «Героі» на БТ прывяла цэны на кактэйль «Піна калада» (33 еўра) і бутэльку Bottega Prosecco (210 даляраў).

Скрыншот сторыс у інстаграме Марыі Багатыр

Падзялілася яна і сваімі ўражаннямі наконт таго, як жанчыне можна апранацца ў гэтай арабскай краіне:

— У клубы дзяўчаты апранаюцца, як і ў нас. На вуліцы ніхто наперакос не глядзіць, калі калені не закрытыя. Але я і не злоўжываю голымі вобразамі.

Чым жа заняцца ў горадзе Доха? Марыя наведала вядомы аквапарк Merya, дзе можна скаціцца з горкі вышынёй з 28-павярховы дом. Схадзіла на шопінг у самы вялікі гандлёвы цэнтр City Centre Doha Mall, дзе можна набыць рэчы такіх сусветна вядомых брэндаў як «Луі Вітон», «Гучы» і «Дыёр».

Даведаўшыся, што ў Досе якраз праходзіць чэмпіянат Азіі па футболе U23, Марыя наведала адзін з матчаў на Jassim Bin Hamad Stadium:

— Не наша «Барысаў-Арэна», але ўсё роўна сімпатычненька.

Скрыншот сторыс у інстаграме Марыі Багатыр

Дык колькі ж каштуе адпачыць у Катары? Ад прамога адказу на гэтае пытанне падпісчыц Марыя сышла. Яна вырашыла агучыць лічбы ад турфірмы, якая арганізоўвала ёй адпачынак.

— Мінімальная цана на адпачынак у гарадскім гатэлі 4 зоркі — 822 даляры (без харчавання) — для турыстаў, якія плануюць шмат і самастойна глядзець горад. Са сняданкамі ў 4-зоркавым гатэлі — 1041 даляр. Паўпансіён — 1260 даляраў. Гэта цана за дваіх і вылеты бліжэйшыя. Наш казачны гатэль на сёння каштуе: са сняданкамі 2598 даляраў, паўпансіён — 3319 даляраў.

Згодна з данымі booking.com, толькі за тое, каб адпачыць 9 начэй у маі ў Sheraton Grand Doha Resort & Convention Hotel, трэба заплаціць 4188 даляраў (уключаны толькі сняданкі) ці 5150 даляраў (уключаны сняданкі, абеды і вячэры).

Адна з турыстычных фірм, якія прадаюць беларусам туры ў Катар, распавяла ў тыктоку, што з 22 сакавіка была адноўлена палётная праграма і цяпер з Мінска ў Доху можна даляцець менш чым за 6 гадзін. Праўда, не атрымаецца самастойна вырашыць, колькі працягнецца твой адпачынак. Усе туры разлічаны на 9 начэй.

Чытайце таксама:

«Я, можа, і не магу паехаць у ваш засраны Парыж…» Лебедзеву зусім не бамбіць у адпачынку

Беларусам прапаноўваюць адпачыць на адным з Карыбскіх астравоў. Віза непатрэбная, але хапае нюансаў

Беларусам прапаноўваюць ляцець загараць зімой у Кітай. Кірунак называюць самым даступным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
13
0
даведка/адказаць/
29.04.2024
Иван Эйсмонт неделю назад хвастался, что объехал уже практически весь мир...
0
бабруйчанін/адказаць/
29.04.2024
Прасека дзякуй я 210$))) іспанскае вазьмі за 10$ Как называется игристое вино в Испании? кава Произведенное в Испании игристое вино называется кава. Помимо уникального названия оно отличается не менее оригинальными технологиями изготовления и вкусом, имеет свою неповторимую, присущую только испанским напиткам, особенность....Ты лічышь прасеку па іньшаму італійцы вырабляюць захоўваюць ??Гэта як " армянскі каньяк" у коднай палатке А дзе вінанраднікі??Спірт каньячны ў Францыі
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
30.04.2024
не дочка Максима Дизайнера, арабскія малпы з дармавымі грашыма ня вельмі пераборлівыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031