Знайсці
26.04.2024 / 10:362РусŁacБел

У гэта складана паверыць, але ў панядзелак будзе зноў да +25°С

Прагноз надвор'я па Беларусі на 27-29 красавіка

У суботу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Ноччу +1..+6°С, месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра днём +14..+20°С. У Мінску +16°С.

У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па Віцебскай і Мінскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём +15..+22°С. У Мінску +18°С.

У панядзелак працягне паступаць цяпло з паўднёвага захаду Еўропы. Без ападкаў. Вецер днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2..+8°С, па захадзе Беларусі да +10°С, максімальная днём +18..+25°С. У Мінску +21°С.

Да канца тыдня павінна захавацца цёплае надвор'е.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
26.04.2024
А потым што, знову сьнег і слота?
26.04.2024
а у нас усё яшчэ смажаць батарэі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031