Знайсці
06.05.2024 / 23:5161РусŁacБел

Кныровіч: Мне не шкада людзей, якія стаяць у чарзе на мяжы

Як тлумачыць сваю пазіцыю блогер і прадпрымальнік?

Аляксандр Кныровіч. Скрын відэа mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

У новым выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца» абмяркоўвалі абмежаванне памежнага руху з Беларусі ў Еўропу. Блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч заявіў, што ён за тое, каб «беларусы мелі магчымасць ездзіць у «Акропаліс» (буйны гандлёвы цэнтр у Вільні. — НН), садзіцца на самалёт у Вільні». І дадаў:

«Я за гэта, але мне не шкада людзей, якія стаяць на мяжы. Зусім не шкада».

Блогер тлумачыць сваю пазіцыю: калі ты грамадзянін Беларусі, то цалкам нясеш адказнасць за краіну незалежна ад таго, падтрымліваеш ты гэтую ўладу ці не.

«Ты жывеш у такой краіне, у якой адбываецца вось гэта. Гэта частка тваёй зручнасці, твайго жыцця, асяроддзя.

Так, людзі не могуць на гэта паўплываць. Яны ў гэтым не вінаватыя. Але гэта частка ўмоваў, якія існуюць унутры краіны. І, прабачце, у кожнага беларуса, у тым ліку і ў мяне, як у таго, хто выехаў, усё роўна ёсць адказнасць цалкам за краіну».

Кныровіч адзначыў, што ў абавязак беларусаў таксама ўваходзіць выплата рэпарацый Украіне:

«Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Па-першае, павінна плаціць. Па-другое, у кожнага чалавека, як унутры, так і па-за Беларуссю (як у мяне), ёсць адказнасць за гэта. Гэта адказнасць грамадзяніна за краіну.

Калі ты грамадзянін, ты ўспрымаеш свет вось так. Калі ты «пагуляць выйшаў», калі ты ўспрымаеш краіну як вагон (зайшоў у вагон і табе павінна там быць камфортна ехаць), то ты не грамадзянін».

Аляксандр Кныровіч мяркуе, што аднаўляць пасажырскі чыгуначны рух пакуль нельга.

«Ёсць кампанія (маецца на ўвазе Беларуская чыгунка. — НН), якая ўдзельнічае ў вайне — возіць танкі, возіць вайскоўцаў. І пытанне стаіць так: «Ці дазваляць гэтай кампаніі таксама вазіць турыстаў да Вільні? Мне зразумелы адказ — не».

Падчас дыскусіі. Скрын відэа: mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

«Мы знаходзімся ў становішчы катастрофы. Ідзе вайна, кожны дзень гінуць людзі. І гэта шмат чаго вызначае… Пытанне ў тым, што могуць існуючыя пераходы зачыніць. І для мяне агульнае пытанне такое: вайна не назаўжды. Калі яна скончыцца, мы будзем размаўляць зусім па-іншаму, з іншай аргументацыяй, будзем гаварыць, што трэба беларусаў уцягваць у Еўрасаюз».

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест#граница#очередь#беларусь#беларускаямова#беларусьновости#белорусывпольше#белорусы♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?

Бізнэсмен з-за мяжы паспрабаваў «купіць» дзяржаўны баскетбольны клуб. Вось што з гэтага выйшла 

Кныровіч расказаў пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
122
Панылы сорам
78
Ха-ха
20
Ого
9
Сумна
15
Абуральна
71
08.05.2024
Очередной возомнивший о себе невесть что "боец" с режимом. Ты никто и звать тебя, убежал сверкая пятками, так и сиди теперь не отсвечивай. Будут всякие сс**уны еще тут указывать, кому что делать.
0
Літоўскі гетман Астрожскі /адказаць/
08.05.2024
А калі ўскраінцы стануць на калені ды пакаюцца за здраду Літве, за тое што ляглі пад Маскву, за тое, што разам з маскавітамі знішчалі наш народ ды руйнавалі нашыя гарады? Калі? Нагадаю, што ў выніку той вайны, таго "Крывавага патопу", ўскраінцы з дапамогаю Масквы захапілі Русь ды ледзь не захапілі Літву, якая потым, усё-ж такі стала Беларусскаю губерніяй. Што пасеялі, то й атрымалі.
0
бабруйчанін/адказаць/
08.05.2024
Літоўскі гетман Астрожскі , Пасля здрадніка сепара Хмельніцкага іньшы пажадаў у " Эўропу " іІ зноў гэтыя " хістання гэапалітычныя" закранулі Нас Нашыя Землі Украины? Мазепа строил церкви и монастыри, поощрял просвещение. Ходил походами на татар, турок, поляков и шведов. Подавлял запорожскую и правобережную вольницу. В конце жизни перешел на сторону заклятого врага своего сюзерена и благодетеля царя Петра I - шведского короля Карла XII... Ні першы раз На маей памяці Рэфэндум за Незалежнасць Украіна першы камуняка Краўчук пажадаў " свой шматок сала" Кучма Ющенка))) Януковіч...і 19 год персанаж сэріала І зноў дзякуй. Пакуль.ускосна закранула ..цьфу цьфу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031