Знайсці
06.05.2024 / 20:094РусŁacБел

Sony саступіла карыстальнікам пасля грандыёзнага скандалу

Раней кампанія ў пагоні за паказчыкамі абмежавала доступ да сваёй прадукцыі для большасці краін свету.

Постар гульні Helldivers 2

Гаворка ідзе пра гульню Helldivers 2, шутар ад трэцяй асобы, дзе пякельным дэсантнікам трэба біцца ў бітвах галактычнай вайны на паверхні іншых планет. Гульня, распрацаваная шведскай кампаніяй Arrowhead Game Studios, была выпушчаная Sony Interactive Entertainment яшчэ ў лютым 2024 года.

Helldivers 2 атрымала станоўчыя водгукі ад гульцоў і аглядальнікаў, а фільм «Зорны дэсант» 1997 года, чыю эстэтыку абсурднага мілітарызму гульня паўтарае, перажыў усплёск праглядаў у анлайн-сэрвісах.

Гэтым поспехам вырашылі скарыстацца ў Sony, каб павялічыць колькасць карыстальнікаў уласнай платформы PlayStation Network. 

У пачатку мая кампанія абвясціла, што для гульні праз Steam будзе патрэбная прывязка да ўліковага запісу PlayStation Network нават для геймераў, якія гуляюць на ПК. Паводле слоў Sony, прывязка ўліковага запісу PSN неабходная для забеспячэння найлепшай абароны ад несумленных гульцоў.

Абвал рэйтынгу гульні пасля анансаваных зменаў.

Arrowhead Studios адзначыла, што з 6 траўня ўсе навічкі будуць абавязаныя звязаць уліковыя запісы. Калі гэтага не зрабіць, то гуляць далей не атрымаецца. Даўнім гульцам давалі адтэрміноўку да 4 чэрвеня.

Гэта выклікала хвалю абурэння з боку гульцоў, бо, як выявілася, у большасці краін свету PSN папросту недаступныя, а спробы абысці рэгіянальныя абмежаванні прыводзілі да блакіровак. Гульцы паднялі сапраўды бунт супраць кампаніі, абваліўшы рэйтынгі гульні са станоўчых да «вельмі адмоўных».

Спіс выключаных краін. 

5 мая Helldivers 2 знялі з продажу ў Steam у больш як 170 краінах свету, у тым ліку і Беларусі. Кіраўнік студыі Arrowhead Ёхан Пілстэт выбачыўся перад фанатамі, назваўшы іхнюю крытыку апраўданай.

Але ўжо 6 мая Sony Interactive Entertainment пайшла на саступкі гульцам і вырашыла не выпускаць абяцанае абнаўленне, якое павінна было запусціць працэс абавязковай прывязкі ўліковых запісаў да PSN. 

Пілстэт у сваім звароце выказаў захапленне сілай волі геймераў і падзякаваў PlayStation за вырашэнне праблемы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
Кастусь/адказаць/
06.05.2024
Праўдаруб, капитализмус) Потребитель только рублем может наказать жадного буржуя)
1
Удзельнік/адказаць/
07.05.2024
Дарэчы, атмасфера ў супольнасці была вельмі падобная на некаторыя вядомыя нам часы: вельмі захапляльная салідарнасць і рашучасць, але ж тым і некаторая наіўнасць і мабыць залішняя гатоўнасць прабачаць.
0
Вось /адказаць/
07.05.2024
Удзельнік, перагарнулі старонку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031