Знайсці
06.05.2024 / 17:507ŁacБел

Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве

Пра намер Аляксандра Лукашэнкі прысутнічаць на парадзе Перамогі 9 мая ў Маскве паведаміў у інтэрв'ю «РИА Новости» міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

Лукашэнка падчас параду ў Маскве 9 мая 2023 года

«Пакуль у планах — так», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці застаецца Лукашэнка на парад пасля ўдзелу ў саміце ЕАЭС 8 мая.

Пры гэтым Алейнік адзначыў, што ў Беларусі на 9 мая таксама прызначаныя мерапрыемствы.

У мінулым годзе Лукашэнка мусіў ехаць на гэты парад у сітуацыі, калі ў яго значна пагоршылася здароўе. Ён выглядаў на трыбуне вельмі кепска, а пасля не здолеў разам з Пуціным і кіраўнікамі некаторых краін СНД прайсці 300 метраў да месца ўскладання кветак да магілы Невядомага салдата. Увечары ў Мінску ён хоць і прысутнічаў на мерапрыемстве, што адбылося на плошчы Перамогі, але не змог на ім выступіць, перадаручыўшы гэтую ролю міністру абароны Віктару Хрэніну.

Раней стала вядома, што Уладзімір Пуцін 9 мая правядзе перамовы з запрошанымі на парад прэзідэнтамі Кубы, Лаоса, Гвінеі-Бісау. Пра гэта расказаў журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Чытайце таксама:

У беларускім раёне са 100-тысячным насельніцтвам не засталося ніводнага ветэрана Другой сусветнай

Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося? 

Некаторых ветэранаў тылу ў Беларусі прызнаюць удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
06.05.2024
Мля, выгнаў боінг, паляцеў незразумела для чаго, 3 гадзіны там лычом пакруціў, верзячы ўсякую лухту, і зноў на боінг ды ў Беларусь. Як на тралейбусе да дзеда з'езьдзіў. Дзе ў нармалёвай краіне такая зьнявага да народа ёсьць, акрамя дыктатарскіх краін?
0
Быць скотам/адказаць/
06.05.2024
Хутчэй за ўсе вусач плануе быць у маськве абасранай каровай.
0
Тут главное/адказаць/
06.05.2024
Главное - не обмочиться под гимн РФ на видеотрансляции, как друг из Африки. А то сами понимаете... Катетер Фолея, мочеприёмник на бедре и седативные препараты помогут старику. А может и нет. Всякое бывает. Нужно помнить, что когда тебе пихают катетер в уретру, что пластик и вазелиноевое масло - произведены в твоей стране, а то как бы чего не вышло. Кругом ураги. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031