Знайсці
06.05.2024 / 21:423РусŁacБел

За перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу завялі крыміналку. Здаецца, такое ўпершыню

У адным з каналаў, звязаных з ГУБАЗіКам, з'явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу па арт. 361-4 завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем». 

На прыкладзеным скане з выяўленым фрагментам пастановы аб завядзенні крымінальнай справы прозвішча яе фігуранта фармальна замазанае, але адмыслова так, каб яго можна было без праблем прачытаць.

Гаворка ідзе пра гродзенца Дзяніса Чашчавіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць», то-бок 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна. 

Раней за падобныя «злачынствы» людзі судзіліся паводле адміністрацыйных артыкулаў, а вось завядзенне за такі «грэх» крыміналкі, здаецца, зафіксаванае ўпершыню. Пры гэтым сілавікі пагражаюць, што такая практыка «будзе пастаўленая на паток».

Чытайце таксама:

Завочна будуць судзіць 24-гадовую ўраджэнку Жлобіна

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Сясцёр з Гродна, якія праз балоты збягалі з краіны, таксама збіраюцца судзіць завочна

Завочна будуць судзіць заснавальніц Imaguru. Іх абвінавачваюць адразу па дзевяці артыкулах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
54
0
гердзень /адказаць/
06.05.2024
ваў, злачынства веку!!!
07.05.2024
хто б мог падумаць, што так можа перакуліцца свет... што белае будуць называць чорным
07.05.2024
У сеціве штодня людзі робяць мільёны рэпостаў. Гэта ж якой х***й займаецца губазік. Во каго трэба накіроўваць збіраць камяні на палетках. Хоць якая бы карысць ад іх была.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031