Знайсці
28.04.2024 / 09:506ŁacБел

Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы

Чаму хлопцы вырашаюць адпусціць вусы? «Наша Ніва» спытала пра гэта ў вядомых беларускіх блогераў-вусачоў.

Іван Прус і Яраслаў Пісарэнка. Скрыны з etot_prus i chestnok_by / Youtube

«Натхняўся рэферэнсамі Івана Дорна»

Іван Прус, блогер

Прус, зорка ютуб-шоу «О(б)суждаем», прызнаецца, што ў дзяцінстве і юнацтве лічыў вусы нечым жудасным і нямодным, бо бачыў іх на людзях, чый вобраз паўтараць не хацелася. Прус згадвае Лукашэнку, а таксама саліста групы «Верасы» Аляксандра Ціхановіча.

Недзе ў 17-18 гадоў Іван пачаў насіць кароткую бараду, а ў 2021-м, калі яму было 25, прыйшоў да ідэі адпусціць вусы:

«Гэта было звязана з пераменамі ў асабістым жыцці, мне захацелася зрабіць нешта новае. Дзяўчаты ў такіх выпадках могуць кардынальна змяніць прычоску, а ў мяне і так кароткая стрыжка, таму вырашыў адпусціць вусы. Натхняўся рэферэнсамі Івана Дорна — маўляў, у яго быццам стылёвыя і прыкольныя вусы, можа, гэта пойдзе і мне?

На тое, каб адпусціць вусы, шмат часу не трэба. Тыдзень не голішся, і яны пачынаюць расці, і яшчэ праз тыдзень у цябе ўжо нармальны памер вусоў. З 2021-га я амаль заўсёды нашу вусы, толькі на месяц іх згаліў, але потым вярнуў».

Хлопец лічыў вусы непрактычнай з’явай — маўляў, часам яны перашкаджаюць есці і цалавацца. Але шляху назад няма, кажа Іван, бо калі ты згаляеш вусы, адчуваеш сябе ледзь не голым. Ды і даглядаць іх не складана: беларус кажа, што проста раўняе вусы тым жа трымерам, які выкарыстоўвае для барады.

«Ты так хутка прызвычайваешся, што прастора паміж губой і носам запоўненая валасамі, што калі вусоў няма, адчуваеш сябе няёмка. Цяпер разумею людзей, якія шмат часу ходзяць з вусамі, бо я і сам іх нашу з канца 2021-га. Невядома, ці буду ад іх некалі адмаўляцца, бо вусы — нешта такое, што выклікае залежнасць»,

— расказвае Прус.

Раней Іван чуў жарты ад беларусаў, што яго вусы падобныя да вусоў Лукашэнкі, але ўжо пару гадоў як яны спыніліся. Прус дадае, што ў еўрапейскіх краінах, у адной з якіх ён жыве, вусы ні ў кога не асацыююцца з Лукашэнкам, бо гэта не самы папулярны там персанаж. Затое пра вусы добра выказваюцца людзі, якія бачылі хлопца без іх — маўляў, з вусамі было лепш, вяртай іх назад.

«28 гадоў жыцця я не даваў вусам ні шансу, а тут падумаў — чаму б і не?»

Яраслаў Пісарэнка, блогер

У Яраслава ў жыцці былі цяжкія часы, і неяк у той перыяд ён зайшоў да барбера: «Ён у мяне пытаецца, як стрыгчы. А да гэтага я хадзіў да яго ўжо год і заўсёды казаў толькі, што стрыгчы трэба як заўжды. А тут быў цяжкі настрой, і я спытаў у яго, як ён можа мяне пастрыгчы. Барбер прапанаваў мне вобраз, да якога вельмі пасуюць вусы.

28 гадоў жыцця я не даваў вусам ні шансу, заўсёды быў гладка паголены. А тут падумаў — чаму б і не, колькі таго жыцця?»

Хлопец паспрабаваў адпусціць вусы, і вынік яму спадабаўся, ды і асяроддзе казала, што так ён выглядае крута. На думку Яраслава, вусы дадаюць мужчыне брутальнасці, і гэта яшчэ адна прычына іх насіць.

Яраслаў жартуе, што, калі паглядзець на гісторыю, вусачы — гэта не вельмі прыемныя хлопцы, то ён і не шукае натхнення ў вобразах знакамітых людзей з вусамі. Вусы ён амаль не даглядае, проста часам расчэсвае іх і падстрыгае, а таксама карыстаецца дапамогай барбера.

«Мне раней здавалася, што дзяўчынам вусы не вельмі падабаюцца, бо падчас пацалункаў яны могуць раздражняць скуру, але гэты міф выкрыты, усё добра. Так што мінусаў не бачу»,

— дзеліцца хлопец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«За год згубіла больш за 10 тэрмакубкаў». Дзве беларускі — пра жыццё з сіндромам дэфіцыту ўвагі, які прынята абясцэньваць

«Ператвараю смецце ў грошы»: дзяўчына купляе ў сэкандах вопратку за капейкі, а потым робіць з яе дызайнерскія ўборы

Мыеце посуд рукамі? Вазьміце трохі гарчыцы!

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Юзiк/адказаць/
28.04.2024
Такiя "зоркi", што ўпершыню пра іх чую..))
28.04.2024
засталася чуб адрасціць. імпазантны дзядзечка. аднак, як ён прайшоў фэйс-кантроль?
0
Пастаянны чытач/адказаць/
29.04.2024
Какой глубокий анализ, целых два персонажа. Дзякуй, НН
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031