Знайсці
12.01.2024 / 14:124РусŁacБел

У Кітаі стварылі «амаль вечную» батарэйку для смартфонаў. Яна ядзерная

Кітайскі стартап Betavolt паказаў новую ядзерную міні-батарэйку, прызначаную для працы тэлефонаў, дронаў, штучных сэрцаў і шмат чаго іншага. Але ці бяспечная яна для чалавека? У кампаніі адказалі.

Ядзерная міні-батарэйка ад стартапа Betavolt, меншая за манету. Фота: Betavolt

Паводле афіцыйнай заявы кітайскага стартапа Betavolt, ім створана першая ў свеце ядзерная міні-батарэйка, якая ўжо пачала тэставацца ў розных прыладах.

Як сцвярджае Betavolt, батарэйка мадэлі BV100, памерам меншая за манету, складаецца са штучнага ізатопа 63 (нікель) і алмазных паўправаднікоў 4-га пакалення, што дазволіць трымаць адзін зарад мінімум 50 гадоў і мець моцную ўстойлівасць да маразоў і спякоты.

Серыйны выпуск і продаж ядзерных батарэек BV100 плануецца на 2025 год.

«Ядзерныя энергетычныя батарэі Betavolt задаволяць патрэбы ў амаль вечнай працы аэракасмічных прыладаў, сістэм штучнага інтэлекту, медыцынскага абсталявання, мікрапрацэсараў, смартфонаў, невялікіх беспілотных лятальных апаратаў і мікраробатаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі Betavolt.

Пракаментавалі ў стартапе і засцярогі ад магчымай шкоды BV100 для чалавека «з-за ядзернага выпраменьвання». Па словах прадстаўнікоў Betavolt, іх батарэйкі цалкам бяспечныя не толькі для людзей, але і для навакольнага асяроддзя.

«Батарэйкі абсалютна бяспечная, не маюць вонкавага выпраменьвання і падыходзяць для выкарыстання ў медыцынскіх прыладах, такіх як кардыёстымулятары, штучныя сэрцы і слыхавыя апараты.

Яны таксама з'яўляюцца экалагічна чыстымі, бо штучны ізатоп нікелю-63 пры распадзе ператвараецца ў стабільны і нерадыёактыўны ізатоп медзі», — адзначылі прадстаўнікі Betavolt.

У стартапе ўпэўнены, што дадзеная інавацыя дапаможа Кітаю атрымаць лідарства ў новай тэхналагічнай гонцы і ў распрацоўцы штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама:

Будучыня набліжаецца да нас імкліва: дзевяць навуковых прарываў года

Кітай сядзіць на залатой жыле генетычных даных і не хоча дзяліцца

У Японіі дэбютаваў шасціпавярховы эксперыментальны тэрмаядзерны рэактар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
16
Сумна
1
Абуральна
0
5
ну-да/адказаць/
12.01.2024
А чтобы дольше служила и не разрядилась, то, владельцу, надо и обязательно, ночью, хранить в своих трусах и на своём теле, а в морозы прятать под меховой шапкой и долголетие батарейки - ГАРАНТИРОВАНО, чего не скажешь о долголетии владельца батарейки.
19.01.2024
врут китайцы. когда изотоп распадается он что то излучает. даже если конечный продукт не радиоакивен. что это альфа бетта или гамма?  Станфорд говорит что это бета излучение.
19.01.2024
забыли написать что мощность батареи 100 микроват при 3 Вольтах. это разве что для наручных часов или энергонезависимой памяти. смартфон не для такой батареи.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031