Знайсці
07.05.2024 / 07:20РусŁacБел

Хакеры ўзламалі базу даных Мінабароны Вялікабрытаніі

Хакеры ўзламалі базу з асабістымі звесткамі вайскоўцаў і супрацоўнікаў брытанскага Міністэрства абароны. Паводле неафіцыйных звестак, у аўторак урад праінфармуе аб гэтым здарэнні дэпутатаў парламента, піша Бі-бі-сі.

Пакуль няма звестак, хто стаяў за ўзломам. Sky News сцвярджае, што, хоць урад не стане называць канкрэтную краіну, паводле яго інфармацыі, гэтыя хакеры звязаныя з уладамі Кітая.

Хакеры атрымалі доступ да сістэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў.

У невялікай колькасці выпадкаў гаворка можа ісці і пра хатнія адрасы.

Ва ўзламанай сістэме, якую ўтрымлівае знешні падрадчык Міністэрства, змяшчалася асабістая інфармацыя цяперашніх і былых служачых арміі, флоту і паветраных сіл Брытаніі ў форме дакументаў, якія падаюцца ў падатковую службу.

Паколькі гаворка ідзе пра ўзлом камп'ютараў вонкавага падрадчыка, то доступу да аператыўнай інфармацыі Міністэрства абароны хакеры не атрымалі.

Міністэрства, выявіўшы ўзлом, неадкладна прыняло меры і адключыла сістэму ад знешняга доступу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031