Знайсці
07.05.2024 / 09:2921РусŁacБел

Дзе знаходзілася першая друкарня на Беларусі?

Беларускі гісторык Мікола Волкаў зрабіў спробу лакалізаваць друкарню, якая працавала на распаўсюд культуры Рэнесансу і ідэй Рэфармацыі.

Сваімі здагадкамі наконт размяшчэння Берасцейскай друкарні ён падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Першая беларуская друкарня была заснавана ў Берасці ў 1553 годзе пад заступніцтвам дзяржаўнага дзеяча, кальвініста Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна дала магутны штуршок да развіцця кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім, следам за ёй узнік яшчэ шэраг друкарняў, якія працавалі на распаўсюд культуры Рэнесансу і ідэй Рэфармацыі.

Берасцейская Біблія багата ўпрыгожаная гравюрамі і іншым кніжным дэкорам. Фота: «Літфонд»

Берасцейская друкарня забяспечвала высокі паліграфічны ўзровень. Яна выпусціла больш за сорак выданняў на польскай і лацінскай мовах розных тэматык і зместу, у афармленні якіх шырока выкарыстоўвалася рэнесансавая графіка.

Найбольш выдатным творам, створаным у гэтай друкарні, лічыцца Берасцейская Біблія 1563 года, якая змяшчае поўны тэкст Святога пісання на польскай мове.

План старога Брэста, накладзены на спадарожнікавы здымак Брэсцкай крэпасці. У кружочку — меркаваны палац Чартарыйскіх. Фота: фэйсбук Міколы Волкава.

Мікола Волкаў звярнуў увагу на мураваны будынак, вядомы як палац Чартарыйскіх, які размяшчаўся на заходнім баку рынка старога Берасця.

Першапачаткова на гэтым месцы ў сярэдзіне XVI стагоддзя быў двор пушкара Марка Зубрыцкага.

Пасля смерці бяздзетнага Марка Зубрыцкага яго пляц адышоў манарху, двор ператварыўся ў сядзібу гарадскога кіраўніцтва. Распараджаўся ім берасцейскі стараста Мікалай Радзівіл Чорны.

Верагодна, што менавіта тут Радзівіл і размясціў у 1550-я гады сваю друкарню, дзе пабачыла свет знакамітая Берасцейская Біблія. 

Берасце на малюнку шведскага інжынера Эрыка Дальберга 1657 года.

Мікалай Радзівіл Чорны памёр у 1565 годзе. Ягоная друкарня спыніла сваю працу ў 1570-я гады, пасля чаго пляц мог адысці да іншага берасцейскага старосты — Астафея Валовіча. У канцы стагоддзя ён пабудаваў тут камяніцу. Верагодна, што яе можна нават пабачыць на малюнку горада, выкананым шведскім інжынерам Эрыкам Дальбергам у 1657 годзе.

Пазней гэтую камяніцу пад свой палац перабудавалі князі роду Чартарыйскіх, трое прадстаўнікоў якога ў XVIII стагоддзі былі берасцейскімі войтамі. Гэты палац добра бачны на расійскіх планах горада.

У часы існавання расійскай крэпасці XIX-XX стст. на гэтым месцы нічога не будавалася, таму ў зямлі могуць быць падмуркі і нейкія цікавыя сляды ад палаца Чартарыйскіх, камяніцы Валовічаў і, магчыма, друкарні Радзівіла.

Радзівілаўская Біблія, выстаўленая на расійскім аўкцыёне. Фота: «Літфонд»

Сёння ў кнігасховішчах Расіі і Літвы захоўваецца каля 20 асобнікаў Берасцейскай Бібліі, у той час як у Беларусі, дзе яна была створана, маецца ўсяго тры асобнікі. Яшчэ адзін асобнік спрабавалі летась прадаць на расійскім аўкцыёне — імаверна, былы беларускі міністр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Які беларускі горад першым займеў генплан? 

Берасцейскую Біблію і іншыя беларускія каштоўнасці распрадае былы міністр?

Рэлікварый Святога Феліцыяна застаецца ў Беларусі. Але з рэдкім экзэмплярам Берасцейскай Бібліі яснасці няма

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
0
Беларусь = Літва. Усе адно як называць/адказаць/
08.05.2024
Valadzimir
Дарэчы у Вільні першая друкарня была па беларуску. Потым па польску а на балцкую мову было усім пляваць. Нямецкае племя літва даўно ужо славянізавалася да таго часу
0
Valadzimir/адказаць/
09.05.2024
CV, я ў чарговы раз пра тое, што ніякай "Беларусі" у 16 стагоддзі не існавала. Была Літва. Загаловак артыкулу  - тыповы прыклад фальсіфікацыі гісторыі ВКЛ "беларусамі".
0
Valadzimir/адказаць/
09.05.2024
Беларусь = Літва. Усе адно як называць, Вы чарговы фальсіфікатар гісторыі краю. Ізноў нагадаю, што Вялікая Літва-ВКЛ - сярэднявечная суверэнная дзяржава, суб'ект тагачаснай гісторыі і геапалітыкі. А "Белоруссія"- "Беларусь" - расейскаяправінцыя-пратэктарат, якая ўзьнікла на месцы зьнішчанага ёю ВКЛ.
Ну а "нямецкае" (гы-гы) племя літва - гэта нешта новенькае, але такое ж бязглуздае, як і "агульнапрызнанае" "балцкае". Нагадаю, што літва - нашчадкі часткі заходнеславянскага племя лютічаў-лютвы, што зафіксавана ў старажытнарускім летапісы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера