Знайсці
10.08.2023 / 11:132РусŁacБел

За колькі часу можна даехаць з Мінска ў Вільню на ровары?

Пра свой досвед паездкі з адной сталіцы ў другую распавёў беларускі тыктокер.

Шлях з Мінску да Вільні заняў у хлопца 8 гадзін. Скрын відэа

Аўтар TikTok-канала @g.zov выклаў відэа, дзе расказаў пра сваё міні-падарожжа. Ён выехаў з Мінска ў 5:48. Для таго, каб скараціць шлях, хлопец адправіўся на электрычцы да Гудагая. Гэта каля 150 кіламетраў. 

@g.zov

Из Минска в Вильнюс на велике ‍♂️

♬ original sound - g.zov

У Гудагаі герой відэа быў у 9:55. Адтуль шлях да мяжы складае 10 кіламетраў.

Праз 40 хвілін (10:35) веласіпедыст быў на мяжы ў беларускім пункце пропуску «Лоша». З літоўскага боку — «Шумск» (Šumskas).

Паводле слоў героя, беларускую мяжу ён прайшоў вельмі хутка, без чаргі і аб 11:00 быў на мяжы з Літвой. Праз паўгадзіны (11:30) ён ужо выехаў за межы перахода. Да Вільні заставалася 35 км.

Такім чынам, на перасячэнне дзвюх межаў было затрачана крыху менш за гадзіну.

Па дарозе хлопец рабіў прыпынкі для адпачынку. Палюбаваўся на Касцёл Святога Міхаіла ў Шумску, выпіў кавы на запраўцы, спыніўся па дарозе, каб размяцца. На ўездзе ў Вільню ён быў у 13:48. А ў цэнтры горада — у 14:25.

Такім чынам, уся дарога ад адной сталіцы да другой заняла 8 гадзін.

Чытайце яшчэ:

«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках

Праз мяжу на ровары. Наколькі гэта можа сэканоміць час 

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
10.08.2023
A čamu biez čarhi ?
0
Иван/адказаць/
10.08.2023
Лох. Доехал на электричке до границы. Дальше можно не читать. Я 120 км за день осилил, а этот 35+ и называет это достижением.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930