Знайсці
17.07.2023 / 22:06РусŁacБел

Да касцёльнага фэсту ў Гудагаі зладзілі мотапілігрымку ШМАТ ФОТА

У каталіцкім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 15-16 ліпеня адзначылі адпустовую ўрачыстасць з удзелам беларускіх біскупаў, шматлікіх святароў і свецкіх вернікаў. З гэтай нагоды да санктуарыя правялі мотапілігрымку па маршруце «Нарач — Астравец — Гудагай», піша сайт Katolik.life

Як паведамілі на старонцы Астравецкай супольнасці матацыклістаў No limits, яе ўдзельнікаў запрасілі ў мотапрабег разам з ксяндзамі-байкерамі. Да святароў далучыліся некалькі мотааматараў, якія пасля блаславення выправіліся ў дарогу.

Па дарозе ўдзельнікі мотапілігрымкі наведвалі святыні ды іншыя цікавыя месцы. Увечары байкеры прыбылі на фэст. Фота апублікавалі старонкі санктуарыя ў Гудагаі і супольнасці матацыклістаў No limits.

Дарэчы, байкеры з гэтай супольнасці не першы раз наведваюць касцёлы — раней яны збіраліся на святой Імшы ў інтэнцыі ўсіх загінулых матацыклістаў.

Чытайце таксама:

Як выглядае цяпер касцёл у Солах, дзе зафарбавалі фрэску «Цуд над Віслай» ФОТА

Кветкавыя кампазіцыі з мясцовых раслін і адметныя дыванкі на алтарных прыступках. Такія «скарбы» можна пабачыць у касцёлах на Браслаўшчыне

«У мяне з'явілася магчымасць спазнаць сапраўдную сябе». Некалі вядомая журналістка і блогерка Ася Паплаўская ўжо чатыры гады жыве ў каталіцкім кляштары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031