Знайсці
09.05.2024 / 16:5313РусŁacБел

Выглядае, на парадзе ў Маскве Лукашэнка зноў не ішоў разам з прэзідэнтамі

Журналістка Ксенія Сабчак у сваім тэлеграм-канале звярнула ўвагу, што Аляксандра Лукашэнкі, як і ў мінулым годзе, зноў няма з Пуціным і ягонымі гасцямі, калі ўсе ідуць ускладаць кветкі і вянкі да магілы Невядомага салдата ў Маскве. 

Скрыншот з відэа

Відаць, Лукашэнку зноў падвезлі да месца ўрачыстасці на электрамабілі, бо на ўскладанні кветак і вянкоў ён ужо быў, разважае Сабчак. Падобна на тое, што ён далучыўся да іншых палітыкаў у апошні момант.

Абноўлена: пазней у прапагандыста Russia Today Канстанціна Прыдыбайлы з'явілася кароткае відэа, дзе Лукашэнка ідзе разам з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу. Ці прайшоў ён з ім пешкі ўвесь шлях, невядома.

На прыёме ў Пуціна пасля афіцыйнай часткі Лукашэнкі не відаць. Можна меркаваць, што ён паляцеў у Мінск, дзе мае ўзяць удзел ва ўрачыстасцях, што запланаваныя на плошчы Перамогі на 19:00.

@nashaniva Як шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве #9мая#умка#шпиц#лукашенко#беларускаямова#беларусь#лукашенкоприколы#нашаніва♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Лукашэнка з Пуціным засядзеліся — да трэцяй ночы абмяркоўвалі Украіну

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
даведка/адказаць/
09.05.2024
ОНТ вчера показало в кадре члена президиума ВНС Владимира Караника в объятиях таинственной незнакомки, которой при ближайшем рассмотрении оказалась юная Анна Сергеенко. https://i.ibb.co/Dbz7Cnz/Karanik.png

Дочь экс-первого зампреда КГБ, экс-главы администрации Лукашенко, а ныне председателя нижней палаты парламента генерала Игоря Сергеенко, так что всё нормально... КГБ уже кого следует приручил и внедрил в президиум ВНС. https://i.ibb.co/g3WpP9p/Anna-Sergeenko.png
09.05.2024
даведка, можете высказаться поточнее, что Вы имеете в виду? Что править будет тандем Караник-Сергеенко? Как по мне, так это супер вариант: Караник производит тряпичное впечатление, а Сергеенко - отставник на формальной должности, не имеющий реальной силы в подчинении, генерал без армии. Да ещё их двое, фактически двоевластие. Короче, херня, а не вариант, пусть правят;))
0
даведка/адказаць/
10.05.2024
КГБ стоял и стоит за Сергеенко, вместе с которым в парламент откомандировал ещё двоих полковников КГБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031