Знайсці
09.05.2024 / 20:522ŁacБел

У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі выкладчыцу ўніверсітэта транспарту

Па інфармацыі «Гомельскай вясны», учора ў Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі 29-гадовую Зінаіду Сыч. Яна працуе асістэнткай кафедры «Будаўнічыя тэхналогіі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, мае званне магістра тэхнічных навук і гадуе двух непаўнагадовых дзяцей.

Зінаіда Сыч. Фота з асабістай старонкі ў «Аднакласніках»

8 траўня ў судзе Чыгуначнага раёна горада Гомеля на Зінаіду Сыч было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюджанне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. Пастанову суда выносіў суддзя Мікалай Крупадзёраў. Вынік адміністрацыйнага спагнання пакуль невядомы.

Па звестках «Гомельскай вясны», толькі за 8 траўня ў Гомелі і вобласці адбылося 7 палітычна матываваных адміністрацыйных працэсаў, пра якія стала вядома праваабаронцам. Працэсы адбыліся ў Ельску, Жлобіне, Рагачове, Рэчыцы, Светлагорску.

Чытайце таксама:

Папулярную гомельскую фатографку судзілі па двух крымінальных палітычных артыкулах

У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў

Збітаму міліцыянтамі ваўкавыскаму рабочаму не паверыў раённы суд — але паверыў абласны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
Хвоя/адказаць/
09.05.2024
Краіна выкладчыкаў-экстремістаў. Усе дзеля таго каб галоўны калгаснік і яго сямейка былі ў шакаладу
0
Агееў /адказаць/
10.05.2024
Магістр тэхнічных навук гэта ступень, а не званне 🤦
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930