Знайсці
06.07.2023 / 18:252РусŁacБел

Кветкавыя кампазіцыі з мясцовых раслін і адметныя дыванкі на алтарных прыступках. Такія «скарбы» можна пабачыць у касцёлах на Браслаўшчыне 

Жыхарка Браслаўскага раёна, каталіцкая верніца Юлія Шакель рэгулярна ездзіць у падарожжы па сваім краі ў пошуках «скарбаў» і расказвае пра іх на сваёй старонцы ў сацсетцы, заўважыў сайт Katolik.life. А калі шукаць і заўважаць, то сапраўды ў звычайных вёсках можна нагледзець нямала цікавага.

Гэтым разам верніца адправілася ў вёскі Дрысвяты і Опса, якія знаходзяцца на стыку меж трох краін: Беларусі, Літвы і Латвіі.

Першы заўважаны жанчынай «скарб» — гэта парафіянка рыма-каталіцкай парафіі ў вёсцы Дрысвяты Вольга Любінская.

«Яна складае ў касцёле Святых Пятра і Паўла кветкавыя кампазіцыі ля алтароў з простых раслін з ваколіц сваёй вёскі, умела выкарыстоўвае дэкаратыўныя ўласцівасці раслін. Для кожнай травінкі і кветкі знаходзіць сваё месца і стварае цуд», — напісала Юлія.

Другі «скарб» — гэта дыванкі, якія ўпрыгожваюць прыступкі да алтароў у касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Опса:

«Спіцамі звязаныя па ўзоры стужкі і сшытыя ў адно палатно. Глядзяцца вельмі сімпатычна. Майстрыхі няма ўжо жывой, яна была мясцовай парафіянкай. Яе дачка прынесла ў касцёл гэтыя дыванкі, і цяпер у памяць пра гэтую жанчыну перыядычна іх выкарыстоўваюць. Па нашай мясцовасці ў побыце я не бачыла, каб карысталіся такімі вырабамі. Гэтыя раслінныя ўзоры і яркія спалучэнні нітак нагадваюць маляванку».

Чытайце таксама:

Якую нерухомасць прадаюць на Браслаўскіх азёрах

Праз сто гадоў на расійскім аўкцыёне ўсплыла рэліквія з мінскага кафедральнага сабора

Дзе адпачыць і што паглядзець на Падляшшы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
06.07.2023
Baczna hvora...Ehac i nesta shukac ? Narmalny czalavek ni budze !
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.07.2023
mikola

Сиди в своей норе, ходи зашкваркай-чаркай в Евроопт-Бедронку и не вякай, люмпен
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930