Знайсці
27.04.2024 / 15:2910РусŁacБел

Памерла Вольга Жураўлёва

Яна была ў нацыянальным руху з 2006 года. У 2020-м яна была вымушаная пакінуць Беларусь і аказалася ва ўкраінскай Бучы.

Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва, паведамілі ў сацсетках яе сябры. Падрабязнасці смерці не называюцца. Вользе было 33 гады.

Вольга прыйшла ў дэмакратычны рух у 2006 годзе. Яна казала, што пабачыла на сцяне кантакты «Зубра», пазваніла і ўсё завярцелася. Потым былі «Малады фронт», «Альтэрнатыва», АГП, «Гавары праўду». Вольга брала ўдзел у розных акцыях. 

30 мая 2014 года яна выйшла на Кастрычніцкую плошчу Мінска з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам!» у знак пратэсту супраць падпісання ў Астане дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Яе затрымалі, але вечарам адпусцілі: у яе быў малалетні сын.

У 2020 годзе Вольгу затрымалі за допісы ў сацсетках, запісалі відэа. Яна вымушана была пакінуць Беларусь. Жыла ў Бучы пад Кіевам, якая потым стала сімвалам расійскіх злачынстваў ва Украіне.

«Буча — гэта быў свой свет (да вайны) з цёплымі, харошымі людзьмі», — згадвала яна пра сваё жыццё ва Украіне.

Пасля пачатку вайны ва Украіне яна перабралася ў Польшчу. У яе было двое дзяцей.

У чэрвені 2022 года Вольга Жураўлёва дала інтэрв'ю Іллі Дабратвору.

Чытайце таксама:

Памёр Мікалай Уласюк

Памёр Лявон Габрусёнак

Памёр Алесь Клышка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
103
Абуральна
11
7
даведка/адказаць/
28.04.2024
Потому что в Польше платное здравоохранение и в поликлинику так просто не походишь, как у себя на родине.
2
Woodoo Cult/адказаць/
28.04.2024
даведка, и в госпиталь мвд, как ты, да? 
4
даведка/адказаць/
28.04.2024
Я не приписан к ведомственным медучреждениям, обхожусь здоровым образорм жизни.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031