Знайсці
04.08.2023 / 12:121РусŁacБел

Два памежныя пункты на мяжы Літвы і Беларусі будуць зачыненыя

Размова не пра асноўныя пункты пропуску.

У адказ на прыезд у Беларусь наймітаў з ПВК «Вагнер» Літва плануе закрыць два з шасці пунктаў пропуску, пацвердзіў у пятніцу намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус, піша BNS.

«У найбліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб закрыцці двух пагранічных кантрольна-прапускных пунктаў. Калі сёння ў Польшчы практычна ёсць адзін кантрольна-прапускны пункт, то ў нас іх шэсць. Гэта адна з прафілактычных мер — скарачэнне з шасці кантрольна-прапускных пунктаў да чатырох», — сказаў Абрамавічус.

Плануецца закрыць пункты пропуску «Шумскас» («Лоша» з беларускага боку) і «Цвярачус» (з беларускага боку — «Відзы»).

Намеснік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Саўлюс Некрашавічус заявіў у пятніцу, што закрыццё часткі дзейных памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю знізіць рызыку сутыкнення з пагрозамі.

«Калі мы памяншаем колькасць інцыдэнтаў, якія адбываюцца, то адначасова памяншаем і пагрозы», — сказаў ён.

Па словах чыноўніка, пункты, якія плануюць закрыць, адрозніваюцца абмежаванай здольнасцю прапускаць транспартныя сродкі і людзей.

Ён патлумачыў, што там праходзяць не ўсе транспартныя сродкі, гэта абумоўлена інфраструктурай дарог, пунктаў.

«Суседзі-палякі не раз закрывалі памежныя кантрольна-прапускныя пункты, цяпер у іх дзейнічае адзін міжнародны аўтамабільны памежны пункт і тры ці чатыры чыгуначныя памежныя пункты», — сказаў Некрашавічус.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
18
Абуральна
4
1
Василий/адказаць/
04.08.2023
Туда им и дорога
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031