Знайсці
02.08.2023 / 08:49РусŁacБел

Праз мяжу на ровары. Наколькі гэта можа сэканоміць час 

Самы танны, а разам з тым і самы хуткі спосаб перасячэння мяжы — ехаць праз яе на ровары. Пацікавіліся, колькі часу займае такі праезд. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польша

Трапіць у Польшчу на ровары не ўдасца, бо абодва пункты пропуску, якія дагэтуль працуюць, не прадугледжваюць перасячэння мяжы на гэтым відзе транспарту.

Літва

У пункце пропуску «Прывалка» раварысты маюць прыярытэт толькі з беларускага боку мяжы.

Беларусы прапускаюць раварыстаў і матацыклістаў без чаргі. Такія падарожнікі могуць адразу пасля запуску на тэрыторыю пункта пропуску рухацца да пагранічнікаў і праходзіць пагранічны і мытны кантроль. Але пасля праходу беларускага пункту пропуску, раварысты і матацыклісты стаяць у адной чарзе з легкавымі аўто. Праз гэта праезд мяжы на ровары стае не такім хуткім, як гэта было раней, пакуль літоўскі бок таксама прапускаў веласіпеды і матацыклы асобна, а не патрабаваў стаяць у адной чарзе з аўтамабілямі.

Аматары ездзіць праз мяжу на ровары праз «Прывалку» кажуць, што на праход мяжы ў адзін бок сыходзіць ад 1,5 да 3 гадзін.

У пункце пропуска «Беняконі» праехаць праз мяжу на ровары можна значна хутчэй. Калі адмысловых чэргаў з веласіпедыстаў няма, то на абедзве граніцы можа сысці хвілін 20, кажуць чытачы.

У Каменным Лозе па назіранні падарожнікаў сітуацыя падобная да Прывалкі. На літоўскім баку часцяком ставяць раварыстаў у адну калейку з легкавікамі. На беларускім баку мяжы ровары стаяць у асобнай чарзе. Праз гэта па словах падарожнікаў праезд праз гэты пункт пропуску на ровары можа заняць і некалькі гадзін.

А вось на Лошы з легкавымі аўто на ровары стаяць не трэба. Там існуе асобная чарга для тых, хто перасякае мяжу на ровары. У залежнасці ад загружанасці пункта пропуску, на праезд сыходзіць ад 15-20 хвілін.

Латвія

Таксама на ровары можна перасячы мяжу з Латвіяй. Веласіпедысты там не стаяць у супольнай чарзе з машынамі, дый самі чэргі на латвійскім кірунку бываюць не заўжды. Таму праехаць праз мяжу звычайна займае ад 15 да 30 хвілін.

Чытайце таксама:

Стаяць 30 гадзін на польскай мяжы ці ехаць круг 700 км праз Літву?

«Аўтамабільныя страхоўкі пацягнулі на 250 еўра». Беларусы паехалі ў адпачынак у Чарнагорыю і ўляцелі ў капеечку

Падпісаны ўказ аб міжнародным аўтастрахаванні. Што змянілася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031