Знайсці
05.10.2010 / 12:30РусŁacБел

Прэзідэнцкія выбары перашкаджаюць правесці Be Free-тур

Тур у падтрымку аднайменнага рок-фестывалю перанеслі з восені на вясну.

Тур у падтрымку аднайменнага рок-фестывалю перанеслі з восені на вясну.

Арганізатар Віталь Супрановіч кажа, што рэгіёны перад выбарамі не хочуць рызыкаваць. Маўляў, невядома, чым могуць закончыцца канцэрты для мясцовых каардынатараў. Тым больш, што разглядаўся ўдзел нядаўна яшчэ забароненых гуртоў.

Нагадаем, што спачатку было перанесена правядзенне самога фэсту Be Free. Ён мусіў прайсці ў Чарнігаве ў жніўні. Але ўкраінскія чыноўнікі забаранілі фестываль, даслаўшы арганізатарам фармальную адпіску. Пазней стала вядома, што Be Free прыме ўкраінскі Роўна , але ў будучым годзе.

Рок-фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай «Права быць свабодным». У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён адбыўся ў Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі «Ляпіс Трубяцкой», «Воплі Відаплясава», «Крама», B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя. Сёлета ён павінен быў прайсці 21-23 жніўня.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031