Знайсці
18.03.2024 / 17:491РусŁacБел

У Беларусі збіраюцца пачаць здабычу белай гліны

Здабычу кааліну, то-бок гліны белага колеру, плануецца наладзіць у Беларусі, паведамілі ў Мінпрыроды. Раней мінералы, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці фарфоравага посуду і санітарнай керамікі, імпартавалі з Украіны, а цяпер яны пастаўляюцца з Расіі.

Прадукцыя Добрушскага фарфоравага завода. Фота: bestbelarus.by

«Той каалін, які сёння імпартуецца, ёсць у нас у краіне, і ў бягучым годзе будзе пачата здабыча гэтай сыравіны», — сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб у інтэрв'ю СТВ.

У эфіры тэлеканала заявілі, што цяпер у краіне выяўлена каля 50 відаў карысных выкапняў, аднак наладжаная здабыча толькі паловы з іх.

Радовішчы кааліну ёсць у Гомельскай вобласці, аднак да гэтага айчынныя пароды не выкарыстоўваліся для вытворчасці фарфору і санітарна-тэхнічных вырабаў. Наша гліна мае чырвоны падтон з-за вялікага ўтрымання жалеза і не падыходзіць для вытворчасці белага фарфору.

Напрыклад, адзіны ў Беларусі фарфоравы завод выкарыстоўвае для вытворчасці сваёй прадукцыі імпартную сыравіну з Расіі. Менавіта адтуль прывозяць якасную белую гліну — важны кампанент у вытворчасці фарфоравай масы.

Чытайце таксама:

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Колькі калійных угнаенняў летась вырабіла і экспартавала Беларусь

На Гомельшчыне знайшлі новае радовішча нафты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Нечяй/адказаць/
19.03.2024
А она есть?? А то будет, как с нефтью )))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031