Знайсці
03.01.2024 / 16:313РусŁacБел

На Гомельшчыне знайшлі новае радовішча нафты

У Гомельскай вобласці знайшлі новыя залежы нафты, паведаміла «Беларуснафта». Распрацоўка гэтага радовішча павінна даць здабычу каля 1 мільёна тон гэтага карыснага выкапня.

Фота ілюстрацыйнае

Знайсці нафту на Гарцаўскай пляцоўцы, якая месціцца ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах, дапамагла пошукавая свідравіна, зробленая для дадатковай разведкі ўжо адкрытага ў 2022 годзе міжсалявога пакладу.

Рэсурсная база абодвух аб’ектаў — на ўзроўні мільёна тон нафты, паведаміла «Беларуснафта». У 2023 годзе ў Беларусі планавалася здабыць больш за 1,8 мільёна тон нафты.

Намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пятро Поўжык расказаў, што цяпер на Гомельшчыне рэалізуюць унікальны для Беларусі праект 3D-сейсмавыведкі і ён «таксама ахоплівае раёны, якія пацярпелі пасля Чарнобыльскай катастрофы».

Чытайце таксама:

Трэнды ў беларускай эканоміцы, якія будуць у 2024 годзе

Казахстан не пагаджаецца з планамі Беларусі павысіць тарыфы за транзіт нафты

На Мазырскім НПЗ адбыўся пажар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
1
ооооооооого/адказаць/
03.01.2024
значит будет очередное повышение зряплат  слабовикам-садистам
2
Казік/адказаць/
03.01.2024
Нафта гэта не выкапень, а высмакцень ці выпампень.
1
Лебедев/адказаць/
03.01.2024
Это неправда. Идеологический прием.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера