Знайсці
15.03.2024 / 22:437РусŁacБел

Coca-Cola вырашыла заставацца на беларускім рынку

Карпарацыя The Coca-Cola Company ў пачатку гэтага года працягнула ліцэнзійную дамову з кампаніяй «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь». Інфармацыя пра гэта змяшчаецца ў бюлетэні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі.

Фота: Piman Khrutmuang / vecteezy.com

У студзені гэтага года The Coca-Cola Company пралангавала дзейную з 2014 года ліцэнзійную дамову з даччынай структурай «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», якая працуе на беларускім рынку. Тэрмін дзеяння дакумента працягнулі (з некаторымі зменамі пераліку таварных знакаў) да 31 снежня 2033 года.

Таксама да 31 снежня 2033 года аналагічныя пагадненні з «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» пралангавала даччыная структура The Coca-Cola Company — Schweppes Holdings.

Да вясны 2022 года Coca-Cola HBC працавала і на расійскім рынку. Але з пачаткам уварвання Расіі ва Украіну кампанія спачатку заявіла аб прыпыненні працы, а потым і аб спыненні вытворчасці ды продажаў сваіх брэндаў (за выключэннем сокаў) у Расіі.

Чытайце таксама:

У «Кока-Колы» ўпершыню за некалькі гадоў з’явіцца новы смак

Coca-Cola купляе вытворцу гарэлкі Finlandia

«Мой боль — адсутнасць вішнёвага піражка». Беларусы рассмакавалі, чым адрозніваюцца «Макдональдсы» ў розных краінах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
0
Газэта Сав.Белоруссія/адказаць/
16.03.2024
Белгазета, калі стваралася гэта кампнанія ў Беларусі куратарамі з маскоўскага офіса кока-колы, то тады яшчэ не было такога закону.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
16.03.2024
Все правильно сделали. Бабки не пахнут.
1
Сантэхніка/адказаць/
16.03.2024
Яна добра адмывае лайно, пaспрабуйце. Увесь інтэрнэт забіты лайфакамі "чым лепш адмыць лайно". Ёсць надзея, што і адмые Беларусь ад цап'я.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930