Знайсці
28.04.2024 / 20:094РусŁacБел

Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?

Выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе 2024 года. Да Дональда Трампа і яго атачэння журналісты прыглядаюцца ўсё больш пільна.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Калі Трамп выйграе выбары, то вялікія шанцы стаць віцэ-прэзідэнтам мае губернатар Паўночнай Дакоты Даг Бергам, піша Axios са спасылкай на некалькіх абазнаных.

Са слоў крыніц, у апошнія тыдні Трамп часта згадваў імя Бергама ў гутарках з хаўруснікамі.

Дзве крыніцы, знаёмыя з меркаваннем Трампа, сказалі, што яму падабаюцца стрыманыя паводзіны Бергама і яго губернатарскі досвед, і ён лічыць Бергама надзейным і не драматычным чалавекам.

Гэта падобна на тыя рысы, пра якія Трамп згадваў у 2016 годзе, калі ён прапанаваў Майку Пенсу стаць яго напарнікам на выбарах. У той час Пенс быў губернатарам Індыяны.

Асцярожныя манеры Пенса часта рэзка кантраставалі са стылем Трампа.

67-гадовы Бергам, які балатуецца на другі тэрмін у «чырвонай» Паўночнай Дакоце, з'яўляецца перакананым бізнэсменам-кансерватарам, і многія лічаць яго прымальным для рэспубліканцаў з істэблішменту.

Бергам падтрымлівае Трампа па многіх пытаннях, уключаючы аборты. 

У іх ёсць адзін агульны асабісты момант, які, па словах крыніц, часам ўсплывае ў размове паміж Трампам і Бергамам: Кэтрын Бергам паспяхова лечыцца ад алкагалізму, залежнасці, з якой таксама змагаўся памерлы брат Трампа Фрэд Трамп-малодшы.

Бергам непрыкметна праводзіць кампанію ў падтрымку Трампа і выступае на кансерватыўных і мэйнстрымных тэлеканалах.

Прадстаўнікі Трампа і Бергама адмовіліся ад каментароў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
28.04.2024
Алесь, вы з 2015 пішаце?
1
бабруйчанін/адказаць/
29.04.2024
Штаты пры Трампе??? Кажа дзейнічае як " крыша" у рБ грошы% падзяку бярэА калі абараніць адмазаць " ні бярэ слухаўку" ці мяне гэта ні тычыцца я далека гэта вашыя " касякі" .Пры Байдэнах Клінтанах Обамах ні лепш але цынічней " пад туманам слоў праў"
0
Скорее всего /адказаць/
29.04.2024
Лол, он пишет из 2019 ))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031