Знайсці
19.06.2023 / 14:456РусŁacБел

Coca-Cola купляе вытворцу гарэлкі Finlandia

Еўрапейскі партнёр амерыканскай Coca-Cola Co. купіў кампанію Brown-Forman Finland, якая валодае брэндам Finlandia. Кошт угоды ацэньваецца ў $220 млн, як паведамляе Office Life.

Фота: Mark Lennihan / AP

Завяршэнне ўгоды чакаецца ў другім паўгоддзі. Як адзначаюць у Coca-Cola HBC, гэтая купля дазволіць кампаніі пашырыць бізнэс па разліве прэміяльных алкагольных напояў.

Finlandia больш за 17 гадоў прадавалася ў тым ліку праз дыстрыб'ютарскую сетку Coca-Cola. Таму ў гэтым бізнэсе вытворцу газіроўкі ўсё больш-менш зразумела.

На фоне навіны аб угодзе акцыі Coca-Cola HBC на таргах у панядзелак у Лондане і Афінах таннеюць на 1,2 і 2,1%, а паперы Brown-Forman, наадварот, даражэюць на 0,8%.

Продажы беларускай «дачкі» Coca-Cola «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» — у 2022 годзе выраслі на 6%.

Чытайце таксама:

Нямецкі брэнд вынайшаў гаджэт для лянівых: да цюбіка з соусам прыкруцілі відэлец

Mark Formelle збіраецца адкрыць яшчэ 40 крам у Расіі

Брытанскі Vogue упершыню выпусціў нумар, надрукаваны шрыфтам Брайля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жвір/адказаць/
19.06.2023
""Пропал калабуховский дом!" — в отчаянии воскликнул Филипп Филиппович и вплеснул руками..."
0
Санта/адказаць/
19.06.2023
"Праздник к нам приходит.." (с)
2
—А мама где?—Она живет в доме бога вместе с Иисусом, Марией, святым...ослом и говорящим орехом/адказаць/
19.06.2023
Сатан, ви еще живи ? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031