Знайсці
11.03.2024 / 12:392РусŁacБел

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»

Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка ўзгадніў прызначэнні новых генеральных дырэктараў двух прадпрыемстваў — «Атлант» і «БЕЛАЗ».

Генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ» узгоднены Сяргей Лесін, які працаваў на гэтым жа прадпрыемстве на пасадзе намесніка гендырэктара. Нагадаем, што ў снежні з’яўлялася інфармацыя, што гендырэктар «БЕЛАЗ» быў затрыманы.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Харытончыка на пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Атлант» — дырэктара Мінскага завода халадзільнікаў. Сюды ён пяройдзе з ранейшай пасады намесніка міністра прамысловасці.

Акрамя таго, новы кіраўнік будзе на дзяржаўным знешнегандлёвым прадпрыемстве «Белспецзнештэхніка». На гэту пасаду ўзгоднены Ігар Велянцей, які да гэтага часу працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Завода дакладнай электрамеханікі.

Чытайце таксама:

Ад амаль 6000 да 270 рублёў. Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія ідэолагі?

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем

Памёр былы гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
11.03.2024
Прежние директора, согласованные лично Лукашенко, ещё не успели отбыть срок, а он уже новых согласовал.
11.03.2024
Они слишком много знали!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера