Знайсці
13.02.2024 / 11:095РусŁacБел

Памёр былы гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі

Бароўскі стаяў ля руля МАЗа ў 2009-12 гадах. Пры ім быў створаны холдынг «БелаўтаМАЗ», а ААТ «МАЗ» стала яго кіроўнай кампаніяй.

Пра смерць былога кіраўніка Мінскага аўтазавода Аляксандра Бароўскага паведаміла прэс-служба прадпрыемства.

Бароўскі стаяў ля руля МАЗа ў 2009-12 гадах. Пры ім быў створаны холдынг «БелаўтаМАЗ», а ААТ «МАЗ» стала яго кіроўнай кампаніяй.

«У гэты час на нашым заводзе пачаўся выпуск новага сямейства кабін, з'явіліся высокатэхналагічныя навінкі аўтобуснай, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, быў створаны эксклюзіўны капотнік МАЗ-6440 РА», — піша прэс-служба.

У 2007 годзе, калі Бароўскі быў кіраўніком Белнафтахіма, у дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Вясной 2008 года Бароўскі быў асуджаны на 5 гадоў. Але ў канцы снежня 2008 года ён быў памілаваны Лукашэнкам і ўжо праз год стаў дырэктарам МАЗа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1
3
бабруйчанін/адказаць/
13.02.2024
Разумны дасведчаны валявы Але ..ні пашанцавала нарадзіцца у " часы перамен" у Беларусі Бабруйску
13.02.2024
а ён да таго пры чым ? што сёньня ня гіне ў Беларусі ? ніводзін кіраўнік беларускіх прадпрыемстваў уласных рашэньняў не прымае, нават прыватнікі загнаныя ў шаблён. стратэгію разьвіцьця прадпрыемства, ці дробнай арцелі, ці галіны прамысловасьці, задае хворая істота, а разносіць яе, ды сочыць за выкананьнем, кубло набліжаных балванóў, непадатказных за вынік.
1
Вечная памяць /адказаць/
13.02.2024
Вечная памяць кіраўніку Белнафтахіма, у дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031