Знайсці
29.04.2024 / 07:16РусŁacБел

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

У «Ванкуверы» атрымаў траўму другі галкіпер, і Мікіта Талапіла быў заяўлены на матч супраць «Нэшвіла».

Мікіта Талапіла. Фота: twitter.com/dcodysweet

Спачатку траўму атрымаў асноўны брамнік Тэтчар Дземка, Мікіту выклікалі з клуба «Абатсфорда», які гуляе ў Амерыканскай хакейнай лізе (другой па значнасці ў Паўночнай Амерыцы).

Затым траўму атрымаў Кэйсі ДэСміт. І на матч супраць «Нэшвіла» выклікалі Мікіту, а браму бараніў галкіпер зборнай Латвіі Артур Шылаў. Мікіта сядзеў на лаве запасных.

Аднак такім чынам Мікіта Талапіла стаў першым беларускім брамнікам у заяўцы клуба НХЛ у рэгулярных чэмпіянатах і Кубку Стэнлі.

«Ванкувер» выйграў у гасцях у авертайме з лікам 4:3 і павёў у серыі 3:1. Каб выйсці ў наступны этап Кубка Стэнлі, дастаткова раз перамагчы.

Разам з тым шанцы дэбютаваць у НХЛ у Мікіты Талапілы значна павышаюцца. У гэтым выпадку ён стане першым беларускім галкіперам, што згуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе.

Мікіту Талапілу — 23 гады. Ён гуляў за мінскае «Дынама», «Дынама-Маладзечна».

У сакавіку 2023 года падпісаў кантракт пачаткоўца тэрмінам на два гады разам з клубам НХЛ «Ванкувер Кэнакс». Быў камандзіраваны ў фарм-клуб «Абатсфорд Кэнакс», за які таксама гуляе той жа Артур Шылаў.

Чытайце таксама:

У Мінску развіталіся з хакеістам і трэнерам Канстанцінам Кальцовым ФОТЫ

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031