Знайсці
05.03.2024 / 19:433РусŁacБел

Курс біткойна абнавіў максімум і перавысіў $69 тысяч

Актыўны рост крыптавалютнага рынку працягваецца, і галоўная крыптавалюта свету таргуецца на рэкордных значэннях. 5 сакавіка курс біткойна перавысіў адзнаку ў 69 тысяч даляраў на біржы Coinbase і абнавіў гістарычны максімум, дасягнуты ў лістападзе 2021 года, піша РБК.

Праўда, адразу пасля дасягнення піку цана крыптавалюты скарэктавалася ніжэй за 67 тысяч даляраў.

За апошні месяц біткойн падаражэў прыкладна на 60%. Ягоная капіталізацыя перавысіла 1,34 трлн даляраў — гэта таксама рэкордны паказчык.

Удзельнікі рынку адзначаюць, што попыт на біткойн і рэзкі ўзлёт ягонага курсу шмат у чым тлумачацца значным прытокам капіталу ў амерыканскія спотавыя біржавыя фонды (ETF) для біткойна, запушчаныя ў студзені.

Яшчэ адзін фактар росту — так званы халвінг, які чакаецца ў красавіку. Гэта запланаванае падзея, пасля якой удвая скарачаецца эмісія новых біткойнаў.

Чытайце таксама:

Сёння пачынаецца чарговы суд над айцішнікам за данаты. Не дапамаглі ні шматсоттысячны водкуп, ні прашэнне аб памілаванні

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Біткойн перавысіў $50 тысяч упершыню з 2021 года

У Беларусі прадаецца біткойн, які кожны можа сабе дазволіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Рэчаіснасьць/адказаць/
06.03.2024
І што такое, чаму ў каментах ужо не чуваць ідыётаў, якія раней распавядалі што ўсё гэта надзьмутая бурбалка?
06.03.2024
Рэчаіснасьць, а што, біткоін перастаў быць біржава-спекулятыўным рэсурсам? За яго можна набыць шавуху ў шапіку?
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
07.03.2024
Ali, і што, як быццам гэта нешта дрэннае. Ніякіх бірж і спекулянтаў, толькі натуральны абмен - ужо недзе праходзілі такое
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930