Знайсці
22.02.2024 / 11:166РусŁacБел

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў «Байпол» і іншыя арганізацыі за некалькі месяцаў да прызнання ініцыятыў «экстрэмісцкім фармаваннем». Тады ён заплаціў «адкупных» 31 біткойн, альбо 775 тысячаў даляраў.

Сюжэт пра Аляксандра быў паказаны ў чэрвені 2023 года па БТ.

Там расказвалі, што праграміста з Мінска вінавацілі ў данатах крыптавалютай розным ініцыятывам — «Кіберпартызанам», «МотолькоПомогі», «Байсол», «Байпол».

Затрымалі летась, далі 3 гады калоніі, а потым прапанавалі адкупіцца. У тым сюжэце расказвалася, што мужчына абмяняў 31 біткойн і залічыў суму на рахункі медустаноў, а таксама падаў хадайніцтва аб памілаванні. Тады адзін біткойн каштаваў 25 тысяч даляраў (то-бок ён мог «ахвяраваць» дзяржаве тады суму эквівалентную 775 тысячам даляраў).

Палітвязень Аляксандр Зіязэтдзінаў, затрыманы за данаты, і прапагандыст АНТ Аляксей Краквін. Скрын відэа АНТ

Зараз адзін біткойн наогул каштуе 51 800 даляраў.

Тым не менш мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Цяпер стала вядома, што 29 лютага Аляксандра зноўку будуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

Чытайце таксама:

Былога журналіста Андрэя Толчына абвінавачваюць па трох крымінальных артыкулах

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

Сямейнай пары далі «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны ўнеслі заклад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
66
3
Влад/адказаць/
22.02.2024
Ничему жизнь не учит!
2
Anatol Starkou/адказаць/
23.02.2024
За данаты спалілі немцы хату.
0
Несомненно /адказаць/
27.02.2024
Anatol Starkou, кстати да.Толик ты верно подметил фашистскую сущность этой власти. Раньше немцы сжигали тех кто кормил партизан,теперешние кидают их в тюрьмы и продают их недвижимость на аукционе. Разница чисто косметическая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031