Знайсці
29.02.2024 / 10:504РусŁacБел

Сёння пачынаецца чарговы суд над айцішнікам за данаты. Не дапамаглі ні шматсоттысячны водкуп, ні прашэнне аб памілаванні

Палітзняволенага айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. Але сёння ў Мінскім гарадскім судзе яго зноў судзяць.

Айцішніка абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыну пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні. 

Летась выйшаў прапагандысцкі фільм АТН «Апошні перавод. Бенефіцыяр — тэрарызм: раскрыццё тых, хто спансуе злачынцаў», дзе ў тым ліку паказалі ў калоніі Аляксандра Зіязэтдзінава. У палітвязня была «жоўтая бірка» экстрэміста.

У фільме заяўлялася, што яго затрымалі — а пазней і асудзілі на тры гады — па адным эпізодзе пераводу грошай, але пазней выявілі яшчэ.

«Другі эпізод быў [знайшлі], калі я ўжо тут [у калоніі] знаходзіўся. Мне прапанавалі пакрыць шкоду»,— кажа сам Аляксандр.

У фільме паказалі засакрэчанага аператыўнага супрацоўніка ДФР, які заяўляе, што Зіязетдзінаў «не быў да канца шчыры са следствам і схаваў пяць крыптавалютных плацяжоў на 16 тысяч рублёў». У выніку ён пералічыў на рахункі медыцынскіх установаў «круглую суму», абмяняўшы 31 біткойн. Тады адзін біткойн каштаваў 25 тысяч даляраў (то-бок ён мог «ахвяраваць» дзяржаве тады суму, эквівалентную 775 тысячам даляраў).

Акрамя гэтага, ён падаў хадайніцтва Аляксандру Лукашэнку аб памілаванні. У фільме, які выйшаў у кастрычніку, казалі, што ён чакае рашэнне. Відаць, яно было адмоўным. Цяпер яго зноўку судзяць — па яшчэ больш цяжкіх артыкулах.

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат#минсксейчас#минск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларускітыкток#вминске♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Як дэананімізуюць уладальнікаў крыптакашалькоў і што зрабіць, каб засцерагчыся?

Беларусы расказалі, як на мяжы іх прымушалі прызнацца ў данатах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
30
1
Влад/адказаць/
29.02.2024
С 800 тыс денег нафига ты в Беларуси жил, парень?
29.02.2024
Бедный парень
0
Woodoo Cult/адказаць/
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031