Знайсці
01.03.2024 / 18:09РусŁacБел

У 2023 годзе прытулку ў Еўропе папрасілі больш за 5,6 тыс. беларусаў

У 2023 годзе міграцыйныя ўлады 27 краін Еўрасаюза, а таксама Швейцарыі і Нарвегіі, разгледзелі 4 299 заявак ад беларусаў. Пададзена ж такіх заявак было больш за 5,6 тыс., з іх амаль 5,2 тыс. чалавек зрабілі гэта ўпершыню. Такія лічбы прыводзіць агенцтва ЕС па пытаннях прытулку.

Фота: Tatiana Skulbedina / vecteezy.com

Станоўчыя рашэнні па беларускіх заяўках былі вынесеныя ў 81% выпадкаў. Такім чынам, прытулак у Еўрасаюзе ў 2023 годзе атрымалі 3 482 нашыя суайчыннікі.

Часцей за ўсё беларусы звярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Германіі і Літвы. Пасля 2020 года колькасць беларусаў, якія звяртаюцца па статус уцекача, вырасла ў разы: у 2019-м колькасць першых заявак на прытулак не перавышала тысячы, у 2023-м яна ўпершыню дасягнула 5 тысяч.

Агулам за 2023 год прасілі еўрапейскія краіны даць ім прытулак 1,14 млн чалавек. Гэта на 18% больш, чым у 2022 годзе. Найбольшая колькасць зваротаў было пададзена ў Германіі — 334 тыс., пры гэтым у сярэднім, толькі 43% гэтых заявак было задаволена. Тым не менш, гэта самы высокі паказчык за апошнія сем гадоў.

Чытайце таксама:

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031