Знайсці
05.02.2024 / 10:241РусŁacБел

А на Гомельскім Палессі ўжо паводка

Новыя факты падтапленняў талымі водамі выявілі ў Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах і Гомелі.

Па выніках маніторынгу паводкавай абстаноўкі 4 лютага выяўлены факты новых падтапленняў талымі водамі. Размова аб двух жылых дамах, сямі падвалах дамоў, 16 падворках, 12 гаспадарчых пабудовах у Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім раёнах і абласным цэнтры, піша БелТА.

Паводле аператыўных звестак, у рэгіёне талымі і паводкавымі водамі падтоплены 61 жылы дом, 18 скляпоў, 119 падворкаў, 58 гаспадарчых пабудоў, 14 участкаў дарог і 33 іншыя будынкі.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Спецялісты працягваюць маніторынг гідралагічнага становішча.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыну ў снежні прыйшла паводка

Што будзе, калі змяшаць прагноз надвор'я і музычныя хіты? Мільёны праглядаў!

«Целы ляжаць паўсюль». У выніку катастрафічнай паводкі ў Лівіі ўжо налічылі больш за 5300 загінулых

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
05.02.2024
А тут усю зіму паводка. Рэкі паўнюшчыя, дзе-нідзе павыходзілі, а ў палёх вада стаіць, не дрэнуецца, бо зямля ўжо набрыняла вадою. І на ўсё на гэта кладзецца во сьнег, шчыльны, што нават суседніх дамоў скрозь яго ня бачна!.. Зьвернемся да народных прыкметаў, што яны нам абяцаюць. Та-ак,.. сьпякотнае лета, тэмпература вады ў моры +22-24С°, кароткачасовыя дажджы, вецер умераны, багаты ўраджай садавіны, гародніны, цёплая позьняя восень... Ну, няхай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930