Знайсці
31.12.2023 / 10:436РусŁacБел

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — гурт Tor Band

Рагачоўскаму гурту, чые песні былі народнымі хітамі ў 2020-м, сёлета вынеслі жахлівыя прысуды. Як напамін, што падзеі трохгадовай даўніны дагэтуль не забытыя.

Кліпы Tor Band сабралі мільёны праглядаў. Аўтарытэтны музычны крытык Арцемій Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з'явай у беларускай музыцы 2020 года.

Іх песні настолькі шырока разышліся, што нават прыхільнікі Лукашэнкі запісвалі пад іх свае тыктокі.

Пасля таго, як песні гурта зʼяўляліся ў інтэрнэце, музыкам званілі рагачоўскія чыноўнікі і прасілі не спяваць іх.

«Яны хацелі, каб Рагачоў ні ў якіх СМІ і песнях не фігураваў. Была адна фраза: «Мы хочам, каб у Рагачове было ціха», — казаў Дзмітрый Галавач.

Музыкі заставаліся ў Беларусі. Але за творчасць ім улады адпомсцілі.

Музыкаў затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што Tor Band прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. На музыкаў завялі крымінальныя справы — распальванне сацыяльнай варажнечы, стварэнне экстрэмісцкага фармавання, дыскрэдытацыя Беларусі, абраза Аляксандра Лукашэнкі…

У выніку Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 гадоў узмоцненага рэжыму, Яўгену Бурло — 8 гадоў, Андрэю Ярэмчыку — 7,5 года. Яўген Бурло быў на мыліцах, ён з цяжкасцю перасоўваецца.

Такіх жорсткіх прысудаў за музыку Беларусь яшчэ не бачыла.

Калі «Байсол» абвесціў збор у падтрымку музыкаў, беларусы менш чым за дзень сабралі неабходную суму — 9 тысяч еўра. У выніку для музыкаў заданацілі больш за 14 тысяч еўра.

Гэтым выбарам людзей года мы выказваем салідарнасць з тымі, хто застаецца ў Беларусі, хто натхняе сваёй творчасцю, хто трапіў за кратамі за свае перакананні.

«Мы не быдло, не стадо, не трусы,
Мы живой народ, мы беларусы».

Гэтыя радкі яшчэ доўга будуць гучаць у нашых думках.

***

Хто быў чалавекам года «Нашай Нівы» ў папярэднія гады:

2022 — рэйкавыя партызаны Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў і Яўген Мінкевіч

2021 — Дар'я Лосік

2020 — Святлана Ціханоўская

2019 — Павел і Ганна Севярынцы

2018 — Марына Золатава

2017 — Павел Калаўр

2016 — Кацярына Сінюк

2015 — Святлана Алексіевіч

2014 — Франак Вячорка і іншыя папулярызатары вышыванкі

2013 — беларускамоўныя дзеці

2012 — Аляксей Бацюкоў, Зміцер Яцкевіч, Андрэй Радкоў (за вяртанне ў краіну Статута Вялікага Княства Літоўскага)

2011 — Сяргей Міхалок

2010 — Мікалай Казлоў

2009 — Наталка Васілевіч і іншыя дабрачынцы

2008 — Віктар Ганчарэнка

2007 — «маладафронтавец»

2006 — чалавек Плошчы

Чытайце таксама:

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

Песня Tor Band «Мы не народзец» стала настолькі народнай, што пад яе запісваюць тыктокі нават лукашэнкаўцы ВІДЭА

Музыкантам Tor Band вынеслі суровыя прысуды. Яўген Бурло падчас абвяшчэння прысуду не змог устаць

Хто такі Сяргей Салоўскі — суддзя, што ўвязніў музыкаў з Tor Band 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
8
Ой ня тую вы прэмію анэнсавалі.../адказаць/
22.12.2023
Трэба было - нелюдзі ўхадзяшчава года. Ці тамака - Ваўкалак ці Вурдалак году. А то чарговых герояў сабе намалююць а з кім ваюем у трыццацігадовай вайне неяк забыліся. Да і якая розьніца сколькі ў нас герояў? Пытаньне простае - дзе адшукаць герояў прам на мяжы ЕС еўрабляхі на транспарт анансаваць?
0
Жыве Беларусь /адказаць/
31.12.2023
Трэба было рабіць сімвалам пратэсту-2020 песню "Жыве Беларусь" гурта Тоr Band, а не гэту дурацкую песню "разбуры муры турмы", якая стала прарочай: "песня глухне, глухне, а муры растуць, растуць".
31.12.2023
Для мяне Tor Band - лепшыя!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера