Знайсці
31.10.2023 / 12:5114РусŁacБел

Музыкантам Tor Band вынеслі суровыя прысуды. Яўген Бурло падчас абвяшчэння прысуду не змог устаць

Стаў вядомы прысуд музыкам Tor Band, піша «Гомельская вясна». 

Дзяржаўнае выданне «Гомельская праўда» апублікавала фота з суду над музыкамі Tor Band

Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 год узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў). Таксама ў даход дзяржавы ў мужчыны канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. 

Яўген Бурло атрымаў 8 год узмоцненага рэжыму і 3700 рублёў штрафу. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон. 

Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 3700 рублёў штрафу. Яго мабільны тэлефон таксама пойдзе ў даход дзяржавы. 

Як стала вядома «Свабодзе», на прысудзе, які быў адкрытым, былі сваякі музыкаў.

«Яны ўсе плакалі падчас прысуду. Адна са сваячак у час агучвання прысуду страціла прытомнасць. Яўген Бурло быў на мыліцах, ён з цяжкасцю перасоўваецца. Ён нават не ўставаў падчас абвяшчэння прысуду — суддзя Сяргей Салоўскі яму дазволіў», — расказала «Свабодзе» крыніца.

Музыкаў, чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе, абвінавачвалі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, абразе Лукашэнкі. Яны былі затрыманыя ў канцы кастрычніка 2022 года.

Чытайце таксама:

Ужо тры тыдні ў закрытым рэжыме працягваецца суд над музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Музыкам Tor Band пагражае да 12 гадоў. Сяброўка ўдзельнікаў гурта ўпершыню расказвае пра іх справу

Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта Tor Band і выдалілі ўсе кліпы з мільёнамі праглядаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
96
31.10.2023
Лязо,Дзе ты ўбачыў глупства? Табе праўда вока калее.
"хатаскрайнікі" - вядомы беларускі тэрмін часткі насельніцтва, якім усё абыякава, яны не цікавяцца палітыкай.

Алё, з добрай раніцай!
0
Фанат/адказаць/
01.11.2023
Дзе скачаць іх песні?
0
Беларуская культура народжаная ў крыві!/адказаць/
02.11.2023
Так было заўседы, рэпрэсіі ў царскай Расеі, масавыя забойствы ў 30х, Купала быў у СІЗО, а пасля быў забіты, а архівы закрытыя.
Колас сядзеў у турбе.
Але ****** ім, беларуская ідыя пераможа ўсе!

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031