Знайсці
29.04.2024 / 10:475РусŁacБел

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта: Спадзяёмся, жалезная заслона не апусціцца

Кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта спыталі наконт верагоднасці «жалезнай заслоны» з суседнімі краінамі. Канстанцін Моластаў на тэлеканале СТБ выказаў надзею, што суседнія краіны не закрыюць апошнія пераходы з Беларуссю.

«Дакладнай інфармацыі аб устанаўленні «жалезнай заслоны« з боку нашых суседзяў у нас няма. Вядома ж, калі ў іх яшчэ захоўваецца паняцце аб міждзяржаўным узаемадзеянні, гэта заслона не апусціцца, бо пункты пропуску прызначаны ў першую чаргу для зносін паміж людзьмі, для эканамічных узаемасувязяў, культурных і гэтак далей. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага не адбудзецца», — заявіў ён. 

Моластаў падкрэсліў, што «мы — адкрытая краіна», а памежнікі заўсёды гатовыя забяспечыць працу пунктаў пропуску. 

Таксама ён пракаментаваў чэргі на мяжы. Асноўнымі прычынамі чэргаў ён назваў закрыццё аўтамабільных пунктаў пропуску і «нерытмічную працу памежнікаў і мытных службаў» сумежных краін. 

«Даходзіць да таго, у апошнія суткі ў адным з пунктаў пропуску, дапусцім, ад нормы, якая была дасягнутая ў выніку дамоўленасцяў, сумежны бок прыняў толькі 20% аўтамабіляў. Вось вам і прычына чэргаў, якія ўзнікаюць», — заявіў кіраўнік ДПК. Ён сказаў, што беларускія памежнікі заклікаюць замежных калегаў «да нармальнай працы».

Чытайце таксама:

Расіянін знайшоў чужы пашпарт і паспрабаваў па ім вылецець з Мінска ў Ерэван. А раптам пашанцуе?

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Прям голуби мира/адказаць/
29.04.2024
Молостов подчеркнул, что «мы — открытая страна», ....
------
Да настолько открытая, что без проблем можно в тапочках прилететь из Африки или Азии, сесть на такси в Минске, приехать на границу с Польшей или Литвой, взять камень или палку и бросать на пограничников "недружественных" стран, из самой "открытой для всех" страны Мира.

29.04.2024
Ну так, спачатку пагражаюць з высокіх трыбун усім суседзям, а потым хочуць каб жалезная заслона не апускалася.
5
Жора/адказаць/
29.04.2024
Антон , Пачобут не мае нічога агульнага з абмежаваннем руху для людзей. Гэта дакладна не тое, за што сядзіць Пачобут. Проста польская памылка, якую неабходна тэрмінова выпраўляць.

Што да мігрантаў, яны не ходзяць і не пойдуць праз закрытыя пункты пропуску. Таму да чаго вы іх узгадалі - незразумела.

У выніку інфармацыйная каштоўнасць вашага паведамлення - ноль. Абы ляпнуць і прыплесці Пачобута і мігрантаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031