Знайсці
29.04.2024 / 11:322РусŁacБел

Суд адказаў на пытанне, ці можна ў кінатэатр са сваім папкорнам

Дзяцей не пусцілі ў залу з папкорнам і газіроўкай, набытымі не ў бары кінатэатра. Гэта быў дзень народзінаў дачкі мужчыны, які і набыў з гэтай нагоды квіткі і папкорн дачцэ і яе сябрам. Дзецям давялося пакінуць прысмакі, а мужчыне купіць новыя, каб патрапіць на сеанс. Бацька падаў на кінатэатр у суд.

Мужчына палічыў, што яго правы спажыўца былі парушаныя, а акрамя таго, ён адчуў маральныя пакуты — пачуццё прыніжэння, з-за чаго ў яго павысіўся артэрыяльны ціск і яму давялося прымаць лекі. Ён запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў. 

Суд вывучыў правілы кіназалы і высветліў, што гледачам сапраўды дазволены ўваход у кіназалу з прадуктамі харчавання, аднак выключна з тымі, якія набыты ў пункце грамадскага харчавання кінатэатра. 

Але пры гэтым у правілах указаны і вычарпальны пералік падстаў, па якіх гледачы не дапускаюцца ў кіназалу: газіроўка і папкорн, якія былі набыты ў іншым месцы, у гэты спіс падстаў не ўваходзяць. 

Пры гэтым суд палічыў патрабаванні мужчыны завышанымі. У выніку SkyLine павінен выплаціць мужчыну 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а дзяржаве — пошліну ў памеры 111 рублёў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Збіраюцца пашырыць жыллёвую іпатэку для тых, хто не мае права на дзяржпадтрымку

Цыкорыя: кава для бедных ці напой самых здаровых людзей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
29.04.2024
Я так понимаю, что мужик еще и 11 рублей в придачу потерял )
Гуманный суд. Слов нет
0
Ёсік/адказаць/
29.04.2024
Я перастаў хадзіць у кіно, калі з сэансаў зрабілі нейкае жуткае харчаваньне. Калі шчэ набываюць расфасаваны у кубкі, адна справа, а калі ў пакетах, і пачынаюць імі шабуршаць. Але мне заўсёды спадабалася сканьчэньне фільма - на падлозе гэтага папкорну... І ніхто не хоча папрасіць венік ды сметніцу, каб за сабой-свіньнёй прыбраць, а ідуць да выйсця. Сяляне з вяскоўцамі, прабачце, трэш у кіназалах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031