Знайсці
09.04.2024 / 11:3218РусŁacБел

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Нягледзячы на ​​тое, што больш за 90% прадукцыі ідзе на рынак Расіі, беларускія вытворцы губляюць там пазіцыі па традыцыйных таварах, якія заўсёды карысталіся попытам за сваю якасць і надзейнасць. Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай прамысловасці.

 «Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ можна патлумачыць. Але чаму па якасці? Экспарт беларускіх трактароў у 2023 годзе скараціўся на 18 працэнтаў. Доля нашых трактароў у расійскім імпарце знізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігоддзе 10,5 працэнта, грузавых аўтамабіляў — да 6 працэнтаў», — прывёў даныя Лукашэнка. 

Тыя ж пагрозлівыя тэндэнцыі, паводле яго слоў, складаюцца і на «Атланце». Абʼёмы экспарту халадзільнікаў і маразільнікаў, яшчэ ўчора запатрабаваных, скараціліся амаль у два разы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што сёння вельмі складана канкурыраваць па цане і з кітайскімі вытворцамі.

«Значыць, трэба браць выключнай якасцю прадукцыі і забеспячэннем неабходнага для спажыўца сэрвісу, — сказаў ён. — Мы павінны выйсці прыкладна на японскі ўзровень якасці».

Ён назваў недапушчальнымі факты, аб якіх дакладаюць спецыялісты. Асабліва выпадкі, калі новая тэхніка выходзіць са строю яшчэ да пачатку эксплуатацыі. 

Ён узгадаў, што цяпер так званы Год якасці. 

«У Год якасці (ды і заўсёды) вырабленая прадукцыя павінна быць на найвышэйшым узроўні. І ніяк інакш», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

У Баранавічах, Докшыцах і Пінску — новыя кіраўнікі

Пуцін даручыў зрабіць эканоміку Расіі чацвёртай у свеце да 2030 года

Беларусь ператворыцца ў Паўночную Карэю ці да такога не дойдзе?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
0
ВІТАЎТ/адказаць/
10.04.2024
Вось знайшоў з кім раўняць беларускую прадукцыю, з расейскай.
Вельмі нізка ставіць вымогі для беларускай падукцыі, трэба раўняць з еўрапэйскай.
Але ж лукашэнка ня будзе гэтага рабіць, бо беларусаую прадукцыю ён практычна зьнішчыў сваёй адсталай про-савецкай луканомікай.
0
Замок Изольды/адказаць/
10.04.2024
будет хуже, Возможно, после этих "призывов", тем более на камеру, Лукашенко решил сдать очередную часть суверенитета страны, заметную ее часть.
0
Сматрашчы/адказаць/
10.04.2024
Якая яшчэ 'маскавіцкая прадукцыя'? Няўжо маскавіты навучыліся рабіць трактары і лядоўні? Можа гаворка пра кітайскія тавары на маскавіцкам рынке.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031