Знайсці
29.04.2024 / 08:355РусŁacБел

У расійскай Карачаева-Чаркесіі напалі на нарад паліцыі, ёсць ахвяры

Гэта другі напад у каўказскай рэспубліцы за тыдзень.

Двое паліцыянтаў загінулі, чацвёра параненыя ўвечары ў нядзелю ў выніку нападу на нарад дарожна-паставой службы ў Карачаева-Чаркесіі, якія нападалі забітыя, паведамляе Бі-бі-сі.

Па даных паліцыі, у 23:20 нападнікі пад'ехалі на аўтамабілі ВАЗ-2109 да часовага паста ў пасёлку Мара-аягы, на якім знаходзіліся прыкамандзіраваныя паліцэйскія з Курганскай вобласці. Зламыснікі кінулі выбуховае прыстасаванне і адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі.

«Супрацоўнікі паліцыі адкрылі агонь у адказ па тых, хто нападаў, пры гэтым на адным са злачынцаў спрацавала выбуховае прыстасаванне», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паўночна-каўказскага ўпраўлення МУС.

«Пяцёра нападнікаў знішчаны на месцы», — сцвярджаюць у паліцыі. Загінулыя супрацоўнікі МУС — прыкамандзіраваны з Курганскай вобласці, у тым ліку падпалкоўнік, параненыя — двое супрацоўнікаў мясцовай дарожна-паставой службы мясцовы расгвардзеец і яшчэ адзін супрацоўнік Расгвардыі з Курганскай вобласці.

Пасёлак Мара-аягы знаходзіцца на ўскраіне Карачаеўска. У гэтым горадзе тыдзень таму, у ноч на 22 красавіка, быў здзейснены напад на паліцыянтаў на вуліцы Базарнай, калі яны выконвалі абыход тэрыторыі. Невядомыя адкрылі па іх страляніну, а затым выкралі іх табельную зброю.

У СКР заявілі, што «ліквідаваныя асобы» ў Мара-аягы апазнаныя як меркаваныя ўдзельнікі нападу на супрацоўнікаў паліцыі, учыненага 22 красавіка ў Карачаеўску.

Чытайце таксама:

ФСБ праводзіла «контртэрарыстычную аперацыю» ў Інгушэціі

У Германіі забілі двух маладых украінцаў. Падазраваны расіянін

Ва Украіне шукаюць бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
маніпуляцыя/адказаць/
29.04.2024
Назіральнік , цікава, як нават тэхнічна можна заклікаць да санкцый супраць асобнай часткі РФ. З іншага боку тая ж Чачня - датацыйны рэгіён, які жыве на даніну з Масквы, і аддзяленне ад РФ - гэта мінус мільярды.
2
Назіральнік /адказаць/
29.04.2024
маніпуляцыя, справа не ў гэтым, а ў тым, якія цэлі абіраюць партызаны Каўказа. У адрозненне ад нашай апазіцыі. Якую хутчэй можна назваць "псеўдаапазіцыяй", бо ніякіх крокаў па рэальнай барацьбе з рэжымам яд яе нябачна. Ніводзін рэжымны дзяяч за 4 гады не пацярпеў ад дзеянняў гэтай "апазіцыі". Хаця Лукашэнка ўжо адкрыта кажа, што вядзе грамадзянскую вайну супраць народа, і шмат людзей ужо забіў рукамі сваіх "сілавікоў".
1
маніпуляцыя/адказаць/
30.04.2024
Назіральнік , ну ўяві, што забітыя некалькі губазікаўцаў, ці нават цэлы Шуневіч. Гэта наблізіць вызваленне? Ці яшчэ больш матывуе кодлу трымацца да апошняга і душыць нязгодных? А Пуцін скажа Лукашэнку "да ты Саша не спраўляешся, давай буду пры табе трымаць свой полк фсб". Ці якія крокі павінны для цябе быць бачныя? Прычым улічы, што КДБ іх таксама ўбачыць і падрыхтуе некалькі сцэнароў процідзеяння. Не эмоцыямі адкажы (усе прагнуць адплаты), а прагматычна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031