Знайсці
18.11.2020 / 09:55РусŁacБел

Журналіста Ігара Карнея таемна асудзілі на 10 дзён арышту

Фота Радыё Свабода

Звесткі пра гэта Беларуская асацыяцыя журналістаў знайшла ў спісах зняволеных у Жодзіне.

Сямʼя і калегі не ведалі пра суд і рашэнне і ўвесь гэты час шукалі Ігара ў судах.

Ігар Карней быў затрыманы падчас маршу пратэсту 15 лістапада. На маршы ў Мінску і іншых гарадах былі затрыманыя 23 журналісты. Частку іх выпусцілі (з пратаколамі і без), іншых пакінулі за кратамі.

Андрэй Рабчык, Андрэй Шаўлюга атрымалі па 15 сутак. Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова па сем сутак, Тарас Круцкіх (Тарналіцкі) — 25 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031