Знайсці
12.11.2020 / 10:24РусŁacБел

У Плешчаніцах аблілі фарбай будынак сельвыканкама

mlyn.by

Фасад сельвыканкама ў Плешчаніцах аблілі ноччу 12 лістапада нейкім рэчывам, як мяркуецца, адпрацаваным машынным алеем, паведамляе mlyn.by.

Рэчыва нанесенае не толькі на фасад будынка, але і на дзяржаўны герб над уваходам. Як зазначылі ў міліцыі Лагойскага раёна — гэта аснова для завядзення крымінальнай справы.

Як растлумачыў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Лагойскага РАУС Ілля Лонскі, адпрацаваны машынны алей мае дастаткова агрэсіўныя ўласцівасці, таму звычайнае перафарбоўванне сцен можа быць бессэнсоўным. Хутчэй за ўсё, фасаду спатрэбіцца больш сур'ёзны рамонт з выдаленнем верхняга пласта тынкоўкі.

Будынак сельвыканкама не быў абсталяваны камерай відэаназірання, — кажа Ілля Лонскі, і зламыснікі, відаць, ведалі гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031