Знайсці
05.11.2020 / 13:22РусŁacБел

Айцішніцу з мяцежнага дома запрасілі ў паліклініку — доктар адпусціў праз 2 хвіліны, а на выхадзе міліцыя забрала на 15 сутак

Кацярына Жылінская — 24-гадовая айцішніца, жыве ў «мяцежным» доме на Прытыцкага, 97. 

Жыхары ўпрыгожваюць двор у белы і чырвоны колеры, замянілі лямпачкі на пляцоўках, якія выходзяць на вуліцу, каб атрымліваўся бела-чырвона-белы сцяг падсветкі. 

Многія жыхары дома прайшлі праз суткі, іх забіралі проста з вуліц. А вось Жылінскую затрымалі вельмі нетыпова і, выглядае, са спрыяннем медыкаў.

Са словаў блізкай сяброўкі і калегі Наталлі, Кацярына хварэла на каранавірус і была дома ў ізаляцыі больш за два тыдні.

Бальнічны сканчаўся ў аўторак. Раніцай Кацярына пайшла ў паліклініку №31 на Бурдзейнага, каб закрыць бальнічны, закрыла і вярнулася дадому. Пасля чаго ёй пазванілі з паліклінікі і папрасілі зайсці яшчэ раз разам з бальнічным — нібыта засталіся нейкія дакументы і пытанні, якія забылі вырашыць першы раз. 

«Як потым Каця казала на судзе, у паліклініцы доктар літаральна дзве хвіліны пакруціў у руках яе бальнічны і вярнуў ёй, яна паціснула плячыма і пайшла дадому, а на выхадзе з паліклінікі да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі і забралі ў РУУС. Яна перапытала, ці затрыманне гэта, ёй адказалі што не, «проста размова», — расказала Наталля. 

З аддзялення міліцыі дзяўчына ўжо не выйшла.

4 лістапада быў суд — 15 сутак. Рашэнне вынесла суддзя Ала Бушава. 

На наступны дзень пасля плануемага выхаду з сутак Кацярына адсвяткуе сваё 25-годдзе. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930